Знайсці
19.01.2022 / 19:17РусŁacБел

Вялікабрытанія адмяняе каранавірусныя абмежаванні

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан абвясціў аб скасаванні з 26 студзеня абмежаванняў, уведзеных у Англіі праз распаўсюд варыянту каронавіруса «амікрон», паведамляе BBC News.

Фота: GrinPhoto / depositphotos.com

Выступаючы ў Палаце абшчын, Джонсан заявіў, што, на думку экспертаў, цяперашняя хваля распаўсюджвання коранавіруса ўжо дасягнула піку на нацыянальным узроўні.

З 26 студзеня ў Англіі будзе адменена абавязковае выкарыстанне масак ў грамадскіх месцах, гэта стане рэкамендацыяй. Таксама адменяць патрабаванне прад'яўляць кавід-пашпарт для наведвання начных клубаў, канцэртаў і масавых мерапрыемстваў.

Улады Англіі пакінулі на выбар арганізатараў асобных мерапрыемстваў пытанне аб тым, выкарыстоўваць ці не кавід-пашпарты для пропуску людзей.

Барыс Джонсан таксама адзначыў, што ўлады не будуць рэкамендаваць жыхарам працаваць з дому, таму ім варта абмеркаваць вяртанне ў офісы са сваімі працадаўцамі.

Акрамя таго, ужо 20 студзеня вучні старэйшых класаў змогуць не насіць маскі ў школах.

Прэм'ер-міністр дадаў, што ўрад збіраецца адмяніць патрабаванне аб ізаляцыі людзей, у якіх выявілі кавід. Паводле яго слоў, пакуль гэта патрабаванне застаецца ў сіле, але з часам павінна стаць толькі рэкамендацыяй. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930