Знайсці
19.01.2022 / 18:41

Тэлеграм-каналы: У офісе кампаніі A1 адбываецца ператрус. У кантакт-цэнтры адмаўляюць

Пра ператрус у офісе кампаніі паведаміў Тэлеграм-канал @motolkohelp са спасылкай на свае крыніцы. Пасля інфармацыю на падставе сваіх крыніц пацвердзілі на Zerkalo.io.

«Наша Ніва» пазваніла ў кантакт-цэнтр А1, там адказалі: «Ніякай інфармацыі пра гэта мы не маем. Усё добра, паслугі аказваюцца ў звычайным парадку».

Некалькі работнікаў кампаніі, з якімі ўдалося паразмаўляць Zerkalo.io, выказалі меркаванне, што пытанні ў сілавікоў маглі ўзнікнуць да некаторых кіраўнікоў кампаніі, «таму звычайныя супрацоўнікі могуць нічога пра гэта не ведаць».

Яшчэ адна з крыніц Zerkalo.io сцвярджае, што сілавікі, хутчэй за ўсё, прыходзілі ў офіс на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Мінску. Прычына — пытанні з-за затрымання прэс-сакратара кампаніі А1 Мікалая Брэдзелева. Гэтая крыніца сцвярджае, што сёння былі пытанні да ІТ-спецыялістаў. Пры гэтым адначасова з гэтым некалькі работнікаў гэтага офіса паведамілі, што не бачылі, каб да іх прыходзілі «госці» з сілавых структур.

19 снежня намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі паведаміў, што Лукашэнка даў даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі A1 і прыняць самыя жорсткія меры

«Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдар А1 у пэўным сэнсе «зліваў» не той кантэнт і не туды. Гэта парушае любыя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы. У сувязі з гэтым Аляксандрам Лукашэнкам дадзена даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі», — паведаміў ён.

10 снежня стала вядома пра затрыманне прэс-сакратара кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева, якога асудзілі на 15 сутак, але пасля іх не выпусцілі. У канцы снежня яго перавялі на Валадарку. Брэдзелева нібыта абвінавацілі ў «зліве» звестак абанентаў. 

У кампаніі заявілі, што Брэдзелеў не меў доступу да персанальных даных кліентаў, і паабяцалі правесці ўнутраную праверку.

«Я думаю, будзе спроба ўвесці ў менеджмент нейкіх сваіх людзей. Ну а паралельна рознага роду канкурэнты будуць спрабаваць вырашыць свае задачы: МТС — свае, ААЦ, які, як ужо вядома, пойдзе ў А1 з праверкай — свае (ААЦ — сузаснавальнік BeCloud, аднаго з двух у Беларусі цэнтраў захавання звестак, другі ‒ А1).

«Чым скончыцца праверка, якую правядзе непасрэдны канкурэнт, можна ў прынцыпе спрагназаваць — нічым добрым», — каментаваў у свой час «наезд» уладаў на А1 «Нашай Ніве» эксперт.

«Белтэлекам» стане сотавым аператарам

Прапаганда накінулася на А1 і заклікае нацыяналізаваць кампанію. Наколькі гэта магчыма?

Ніхто не з'яўляецца недатыкальным. Які сігнал бізнэсу шле Лукашэнка затрыманнямі топ-менеджараў?

«Будзе спроба ўвесці ў менеджмент «сваіх людзей». Чым пагражае А1 заява Лукашэнкі пра «жорсткія меры»?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31