Знайсці
19.01.2022 / 18:11РусŁacБел

Малдова можа застацца без расійскага газу

«Газпрам» пагражае спыніць бягучыя пастаўкі газу ў Малдову, калі да 20 студзеня не атрымае аплаты за папярэднія месяцы.

Аб праблеме на брыфінгу ў Кішынёве сёння сказала прэм'ер Малдовы Наталля Гаўрыліца.

«Учора кампанія «Газпрам» накіравала «Малдоўгазу» афіцыйны ліст, у якім папярэдзіла пра намер спыніць пастаўкі газу ў выпадку непагашэння плацяжу да 20 студзеня», — прыводзіць словы Гаўрыліцы малдоўская газета Ziarul de Gardă. 

Паводле слоў малдаўскай прэм'еркі, кампанія «Малдоўгаз» не паспела сабраць грошы, таму ў сераду пройдзе пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях, на якой будуць абмяркоўвацца першачарговыя меры па выхадзе з сітуацыі. Хутчэй за ўсё, будзе ўведзенае надзвычайнае становішча ў галіне энергетыкі.

Віцэ-прэм'ер Малдовы Андрэй Спыну на тым самым брыфінгу заявіў, што Кішынёў просіць у «Газпрама» дазволіць Малдове пагасіць доўг за пастаўлены ў студзені газ паэтапна. Пакуль прапануецца ўнесці аванс у памеры 38 млн долараў, а за студзень застанецца заплаціць яшчэ 25 млн. Але «Газпрам» на саступкі ісці не хоча.

Перад гэтым Спыну паведамляў, што абмяркоўвае з «Газпрамам» магчымасць адмены авансавай аплаты за газ. Ён адзначаў, што Кішынёў сутыкнуўся з чарговым этапам энергакрызісу з-за росту кошту газу. Калі ў снежні закупачная цана на гэты энерганосьбіт складала $ 450 за 1 тыс. кубічных метраў, то ў студзені яна дасягнула каля $ 646.

У кастрычніку мінулага года «Малдоўгаз» і «Газпрам» працягнулі кантракт на пастаўку газу на пяць гадоў. Для Малдовы зацвердзілі новую формулу разліку кошту, якая ўлічвае суадносіны рынкавых цэн на газ і нафту. Галоўнымі ўмовамі новага кантракту былі своечасовыя плацяжы і пагашэнне запазычанасці за газ малдоўскіх спажыўцоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера