Знайсці
19.01.2022 / 16:18РусŁacБел

Такаеў патлумачыў няўдачы вайскоўцаў падчас пратэстаў у Казахстане няўпэўненасцю кіраўніцтва арміяй

Касым Жамарт Такаеў звольніў міністра абароны Мурата Бектанава. На думку прэзідэнта Казахстана, Бектанаў не праявіў камандзірскіх якасцяў у крытычнай сітуацыі.

Фота ТАСС

Пра гэта Такаеў заявіў, прадстаўляючы новага міністра абароны Руслана Жаксылыкава кіроўнаму складу ведамства.

«Міністр Бектанаў не праявіў камандзірскіх якасцяў. Маючы ў сваім распараджэнні армію, якая паказвала добрыя вынікі падчас камандна-штабных і вайсковых вучэнняў, мы не змаглі скарыстацца яе патэнцыялам у крытычнай сітуацыі і былі вымушаныя звярнуцца да дапамогі звонку», — сказаў Такаеў.

На яго думку, падчас студзеньскіх падзей «Узброеныя сілы з-за вельмі няўпэўненага і безыніцыятыўнага кіраўніцтва імі не змаглі з годнасцю выканаць пастаўленыя задачы».

Мажыліс Казахстана прагаласаваў за пазбаўленне Назарбаева пажыццёвых пасад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930