Знайсці
19.01.2022 / 13:43РусŁacБел

Улады абвясцілі дату, калі адновяць рух на Нямізе. Яна ўражвае

Як прасоўваецца будаўніцтва новага пуцеправода на Нямізе — на месцы таго, што абваліўся 8 студзеня, падчас прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік гендырэктара «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Фота: «Мінск-навіны»

Паводле Латушкіна, новы мост будзе гатовы да эксплуатацыі менш, чым праз месяц. 

«10 лютага плануецца запуск руху па новым мосце. Праблем на аб'екце няма, працы вядуцца кругласутачна, пры неабходнасці прыцягваюцца разнастайныя спецыялісты і тэхніка. Усе службы адна адной дапамагаюць, аператыўна рэагуюць на неабходнасць у спецыялізаванай тэхніцы, прастояў не ўзнікае. Калі раней на нейкіх будоўлях маглі сысці дзень-два на пошук, да прыкладу, 100-тоннага крана, то сёння на гэты першачарговы аб'ект уся неабходная тэхніка даецца аператыўна — сказаў Уладзімір Латушкін.

Рашэнне аб чарговай «будоўлі стагоддзя» нярэдка носіць палітычны, а не практычны характар. Чаму абвал пуцеправода на Нямізе быў непазбежным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930