Знайсці
19.01.2022 / 11:58РусŁacБел

Група з 32 мігрантаў сілай прарвалася з Беларусі ў Польшчу

Польскія памежнікі ўначы 18 студзеня затрымалі 32 чалавек, якія гвалтам прарваліся праз беларуска-польскую мяжу, паведамляе прэс-служба польскага памежнага ведамства.

На прарыў парушальнікі пайшлі ў раёне вёскі Мельнік. Яны прарвалі агароджу на польскім баку мяжы, закідвалі польскія патрулі камянямі. Польскае памежнае ведамства ў сваім паведамленні абвінаваціла беларускія службы ў дапамозе мігрантам.

Усе замежнікі былі затрыманыя. Сярод іх аказаліся грамадзяне Егіпта, Эрытрэі, Турцыі і Емена.

Усяго за 18 студзеня польскія памежнікі зафіксавалі 33 спробы парушэння мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930