Знайсці
19.01.2022 / 11:45

Эксперт аб справаздачы ІСАО па самалёце: Не выключаю, што асобныя санкцыі будуць аслабленыя

Міжнародная арганізацыя ІСАО пакуль разаслала свой даклад аб экстраннай пасадцы самалёта Ryanair у Мінску для азнаямлення экспертам 193 краін-удзельніц. У публічным доступе яго пакуль няма, але некаторыя даныя ўжо патрапілі ў сеціва. Эксперты ў авіяцыі пракаментавалі «Нашай Ніве» гэтую інфармацыю.

Фота: delfi.lt

«Па-першае, наўрад ці хто-небудзь з аналітыкаў здолеў ужо цалкам прачытаць даклад, — кажа дырэктар міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Friendly Avia Support Аляксандр Ланецкі. — Звычайна гэта дакумент, які складаецца з некалькіх соцень лістоў, да таго ж, на англійскай мове. Таму пакуль мы можам апераваць толькі ўскоснымі данымі.

Тым не менш, зыходзячы з наяўнага аб’ёму інфармацыі, можна казаць аб тым, што высновы камісіі будуць альбо на карысць Беларусі, альбо нейтральнымі.

Растлумачу чаму. Беларускія ўлады ў інцыдэнце з самалётам Ryanair пастараліся выканаць усе неабходныя ў такіх выпадках фармальнасці. Тыя прэтэнзіі, якія пакуль прагучалі ў публічным полі ад спецыялістаў, знаёмых са справаздачай, тычацца нейкіх другарадных дэталяў: непрынцыповых парушэнняў стандартных працэдур.

Гэта не значыць, што ў дакладзе не будзе больш сур’ёзных фактаў, аднак мы бачым тое, што бачым. Зноў жа, беларускі бок і яго лабісты будуць акцэнтаваць увагу на тых дэталях справы, якія ім выгадныя. І вось гэты фармальны бок з вялікай доляй верагоднасці можа пераважыць сутнасць праблемы.

Фота: delfi.lt

Тым не менш, для Беларусі гэта можа азначаць толькі захаванне наяўнага становішча. Бо не трэба забываць, што інцыдэнт з Ryanair быў толькі адной з прычын прыняцця санкцый, хай і ключавой.

Крызіс з мігрантамі, падзеі лета і восені 2020 года — пакуль не будзе знойдзенае прынцыповае вырашэнне гэтых праблем, асноўныя санкцыі наўрад ці будуць знятыя.

У выпадку станоўчага для беларускіх уладаў вырашэння пытання, не выключаю, што асобныя санкцыі будуць аслабленыя: скажам, будзе адкрытае неба над Беларуссю для асобных перавозчыкаў або беларускім грузавым перавозчыкам дазволяць лётаць праз тэрыторыю Еўрасаюза.

Аднак гэта наўрад ці закране тую ж «Белавія», бо яна знаходзіцца пад санкцыямі, што маюць у сваёй аснове іншыя матывы, чым інцыдэнт з Ryanair».

Фота: onliner.by

«Калі ІСАО прыме рашэнне, якое моцна пагаршае становішча Беларусі, Расія мае магчымасці для яго блакавання»

Між тым, 31 студзеня ІСАО паабяцала правесці сустрэчу, на якой будуць вызначаныя далейшыя дзеянні ў дачыненні да Беларусі. А таксама Савет арганізацыі абяцае разгледзець скаргі Беларусі на неабгрунтаванасць санкцый, якія былі прынятыя пасля інцыдэнту. Якім чынам прымаюцца такія рашэнні?

Па словах Ланецкага, цяпер праца праводзіцца ў відэафармаце. Як правіла, прадстаўнікі атрымліваюць інструкцыі ад сваіх краін па тым, як дзейнічаць, як галасаваць, на якія можна ісці саступкі, а на якія не варта.

«Як і ў любой іншай падобнай структуры, там ёсць свае аб’яднанні: адны сябруюць з іншымі або наадварот — супернічаюць, — адзначае эксперт. — Адпаведна, прымаюць рашэнні, зыходзячы з агульных інтарэсаў, кіруючыся не толькі здаровым сэнсам, але і палітычнай кан’юнктурай у гэты момант».

Дадаткова мы звязаліся і з расійскім экспертам, які пагадзіўся пракаментаваць сітуацыю на ўмовах ананімнасці.

«Усе краіны-ўдзельніцы ІСАО маюць права аднаго голасу. У ЗША адзін голас, і ў мікракраіны з капеечным бюджэтам таксама адзін голас, — адзначыў наш суразмоўца. — Урады шматлікіх краін, мякка кажучы, недалюбліваюць тыя ж Злучаныя Штаты Амерыкі і гатовыя галасаваць супраць проста таму, што Штаты галасуюць за.

Плюс да таго, багатыя краіны, скажам так, маюць магчымасць уплыву на прыняцце рашэнняў краінамі небагатымі, тым больш, калі за гэтую працэдуру адказвае канкрэтны чыноўнік ці чыноўнікі. Пра гэта не прынята казаць, але падобныя тэндэнцыі маюць месца. Асабліва гэта тычыцца дзяржаў, у якіх моцная цэнзура і прэса вельмі абмежаваная ў магчымасцях кантролю за працай дзяржаўных органаў.

Будзем казаць наўпрост, калі ІСАО прыме рашэнне, якое моцна пагаршае становішча Беларусі, то Расія мае ўсе магчымасці для блакавання гэтага рашэння.

Існуе таксама практыка, калі краіна проста не галасуе, аж да таго, што прадстаўнік фізічна не з’яўляецца на пасяджэнне. Гэта азначае, што фармальна «супраць» не галасавалі, але і «за» таксама, бо не прысутнічалі. Каб падобнага не адбывалася, неабходна прыцягвать пільную ўвагу прэсы і лідараў меркаванняў нават да самога правядзення працэдуры галасавання».

***

Між тым кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс ужо пракаментаваў даклад ІСАО.

«Я мімаходзь быў азнаёмлены са справаздачай, — адзначыў ён. — Мая першая ацэнка такая, што ў справаздачы прысутнічаюць яўныя і грубыя парушэнні. Разумею, што не хапае тых, хто хаваўся за гэтымі парушэннямі, хто гэта зрабіў. 

Не магу каментаваць у поўным аб'ёме, таму што не бачыў самога тэксту, (…) але, калі гэтая ацэнка справядлівая, зразумела, калі пазначаныя незаконныя дзеянні, то з незаконных дзеянняў павінны ўзнікаць і наступствы».

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці справаздачы ICAO аб пасадцы самалёта Ryanair у Мінску

Раман Пратасевіч з'явіўся пасля некалькіх месяцаў адсутнасці ў інфармацыйным полі і анансаваў перамены ў сваім жыцці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31