Знайсці
19.01.2022 / 19:52

«Прыгожая, хоць і рызыкоўная ідэя». Літоўцы задумаліся пра аднаўленне замка на гары Гедыміна ў Вільні 

Вежа Гедыміна, адзіная частка Верхняга замка ў Вільні, якая захавалася да нашага часу, сімвал горада. На думку архітэктара Альгірдаса Каўшпедаса, калі аднавіць увесь замак, гэта стане прадметам гонару. Ці рэалістычная гэта задума, журналісты LRT высвятлялі ў спецыялістаў. 

Вось так можа выглядаць замак на гары Гедыміна ў цэнтры Вільні. Візуалізацыя рэстаўрацыі Верхняга замка, LRT.

Па словах спецыяліста, герб, сцяг і вежа замка Гедыміна ўспрымаюцца літоўцамі як найважнейшыя нацыянальныя сімвалы. Але вежа — толькі невялікая рэштка значна больш велічнага збудавання, якое раней стаяла на вяршыні пагорка ў цэнтры Вільні.

Першыя драўляныя ўмацаванні былі пабудаваныя Гедымінам і завершаны вялікім князем Вітаўтам у 1409 годзе.

Трохпавярховая вежа была адноўленая ў 1933 годзе паводле праекта польскага архітэктара Яна Бароўскага.

«Тут амаль няма аўтэнтычнасці […]. Калі мы глядзім на вежу Гедыміна, то бачым толькі тры ярусы, хоць мы ведаем, што іх было чатыры. І гэты недакончаны будынак стаў сімвалам Вільні. Гэта непаразуменне», — лічыць Каўшпедас.

На думку археолагаў і гісторыкаў, ідэя аднавіць увесь верхні замак «выдатная», але неабходна ўлічваць больш фактараў.

«Выдатная ідэя. За выключэннем таго, што гэта мусіць быць вельмі добра разлічана і прадумана. Гэта павінны рабіць прафесійныя інжынеры, архітэктары і рэстаўратары, таму што пагорак знаходзіцца ў гаротным стане», — сказаў Альбінас Кунцявічус, загадчык кафедры археалогіі Віленскага ўніверсітэта.

Па словах Відаса Далінскаса, гісторыка і дырэктара Палаца вялікіх князёў літоўскіх, гэтую ідэю таксама было б цяжка рэалізаваць, паколькі існуе вельмі мала інфармацыі аб тым, як замак выглядаў у мінулым.

Вежа замка Гедыміна. Фота: Lithuania Travel.

«Тэарэтычна аналогіі магчымыя, але вельмі мала надзеі знайсці сапраўдны матэрыял пра гэты замак. Асабліва ўлічваючы, што замак не выкарыстоўваўся ў якасці рэзідэнцыі з пачатку XV стагоддзя», — сказаў Далінскас.

Эксперты таксама падкрэсліваюць, што Замкавая гара Гедыміна вельмі няўстойлівая. Усе памятаюць, як яе прыйшлося некалькі разоў умацоўваць пасля таго, як схілы пачалі разбурацца, пагражаючы структурнай цэласнасці вежы.

Па словах Далінскаса, у выпадку адбудовы замка палі давядзецца заганяць на глыбіні дзясяткаў метраў пад зямлёй, інакш схілы пагорка пад цяжарам адноўленага замка пачалі б апаўзаць. Пагорак таксама можа быць пашкоджаны цяжкай тэхнікай, неабходнай для будаўнічых работ.

Рэканструкцыя Палаца вялікіх князёў літоўскіх — ці Віленскага Ніжняга замка — каштавала 106 мільёнаў еўра. Па словах Далінскаса, будаўніцтва Верхняга замка можа каштаваць яшчэ больш, бо «ўмацаванне ўзгорка запатрабуе перадавых інжынерных рашэнняў».

Ёнас Вайчаноніс, прафесар гісторыі Універсітэта Вітаўта Вялікага, дадаў, што неабходна правесці публічную дыскусію аб тым, ці ёсць неабходнасць у аднаўленні замка.

«У нас ёсць такія прыклады, як замак на востраве ў Троках, які быў адрэстаўраваны і, верагодна, сёння яна адна з самых наведваных турыстычных славутасцяў Літвы. На мой погляд, мы павінны ўзважыць усе варыянты, адказаць на пытанне, чаму гэта павінна быць зроблена, а затым паспрабаваць прыняць рашэнне», — сказаў Вайчаноніс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31