Знайсці
19.01.2022 / 10:11РусŁacБел

«Кухарка або клоўн не павінны прэтэндаваць на высокую пасаду». Сергеенка агучыў «народныя» прапановы ў Канстытуцыю

Прапановы па зменах у Канстытуцыю 18 студзеня абмеркавалі на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.

Ігар Сергеенка. Скрыншот СТБ

«Народныя ідэі» па рэфармаванні Асноўнага закона краіны агучыў кіраўнік Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ігар Сергеенка, паведамляе СТБ.

— Людзі пішуць, што ніякія кухарка або клоўн не павінны прэтэндаваць на высокую пасаду кіраўніка дзяржавы, — заявіў чыноўнік.

У сувязі з гэтым Сергеенка прапанаваў разгледзець магчымасць увядзення дадатковага патрабавання да кандыдатаў у прэзідэнты — наяўнасць не меней чым дзесяці гадоў стажу дзяржслужбы або кіраўнічага вопыту ў арганізацыі.

Ён таксама адзначыў, што «дастаткова шмат грамадзян» выказалася аб неабходнасці пазбаўлення грамадзянства экстрэмістаў і «іншых збеглых асоб, якія сваімі дзеяннямі прычыняюць шкоду беларускай дзяржаве і грамадству».

— Падобныя пытанні ставяць і нашы сілавыя ведамствы. У сувязі з гэтым прапануецца частку 2 артыкула 10, у якой гаворка ідзе аб недапушчальнасці пазбаўлення грамадзянства, выключыць у цэлым, — сказаў Сергеенка.

Кіраўнік адміністрацыі паведаміў, што цяпер кіруюцца 83 артыкуламі дзейснай Канстытуцыі, два выключаюцца, 11 новых дадаецца.

Ці зможа прэзідэнт займаць пасаду старшыні УНС? Не, не зможа. Але Лукашэнка — зможа

УНС зможа адмяніць рашэнне любога дзяржаўнага органа, акрамя суда

Лукашэнка пра прыняцце новай Канстытуцыі: Калі ўжо шчыра, то мне гэты працэс абсалютна не патрэбны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера