Знайсці
19.01.2022 / 08:39РусŁacБел

Зборная Беларусі па гандболе паказала найгоршы вынік у гісторыі на ЧЕ

На групавым этапе зборная прайграла ў двух матчах з трох і не здолела прайсці далей. Чэмпіянат Еўропы па гандболе праходзіць у Славакіі і Венгрыі.

Фота handball.by

Учора каманда Юрыя Шаўцова абыграла зборную Аўстрыі (29:26). Беларусы занялі трэцяе месца ў групе і не змаглі выйсці ў асноўны этап спаборніцтваў.

На пачатку турніру беларусы прайгралі Нямеччыне (29:33) і Польшчы (20:29) і ўжо тады страцілі шанцы на выхад у наступны раўнд.

Беларуская зборная стала 17-й на ЧЕ — гэта найгоршы вынік за яе гісторыю. Да гэтага было 15-е месца ў 2008 годзе, але пры 16 удзельніках (сёлета — 24 удзельнікі). У 1994-м беларусы былі восьмыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930