Знайсці
18.01.2022 / 12:39РусŁacБел

Павел Белавус за кратамі напісаў кранальны верш пра сям’ю і Новы год

Заснавальнік крамы Symbal.by і культурны менеджар Павел Белавус у лісце на волю напісаў, што доўгі час не атрымліваў лістоў.

На «Валадарцы» ён пачаў пісаць вершы, у тым ліку і дзяцічыя, і падзяліўся адным.

Ён апісаў гісторыю, «як яго дачка Соня адмовілася без таты вешаць на ялінку зорку, бо толькі тата дацягнецца, бо высокі». Верш датаваны 1 студзеня 2022:

Цуды

Хутка-хутка Новы год — 
Дзень усім знаёмы.
Сёння ў сад я не пайду, 
Застануся дома.

Я збяру сваю сям'ю
— маму, тату, брата.
Упрыгожым мы ялінку
У чаканні свята.

Я хачу каб на ялінцы
Зіхацела зорка!
Запрашу да справы тату, 
Каб узняў высока.

Маме шчыра я скажу:
Ноччу спаць не буду!
Бо чароўнай гэтай ноччу
Я чакаю цудаў!

#вершыбелавуса»

Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада і спачатку яму давалі адміністрацыйныя суткі. 24 снежня стала вядома што на яго заведзеная крымінальная справа (па ч. 1 арт. 342 — групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), ён застаецца за кратамі.

Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера