Знайсці
18.01.2022 / 10:19РусŁacБел

СМІ: Дырэктар ЦРУ сустрэўся з Зяленскім

Паводле інфармацыі крыніц тэлеканала CNN, Бернс сустрэўся з Зяленскім на мінулым тыдні. Бакі абмеркавалі сітуацыю на мяжы і магчымыя меры па дээскалацыі напружанасці.

Уільям Бернс, фота Getty Images

Дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) ЗША Уільям Бернс сустрэўся на мінулым тыдні ў Кіеве з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.

Па даных тэлеканала, Бернс «пракансультаваўся з калегамі з разведкі ў сувязі з асцярогамі «уварвання» Расіі ва Украіну», а таксама абмеркаваў з Зяленскім бягучую сітуацыю і магчымыя меры па дээскалацыі напружанасці.

На пачатку лістапада Бернс прыязджаў у Маскву. Кіраўнік ЦРУ сустрэўся з сакратаром Рады бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым і кіраўніком Службы знешняй разведкі Сяргеем Нарышкіным. У Радзе бяспекі паведамілі, што Патрушаў і Бернс абмеркавалі расійска-амерыканскія стасункі.

Пазней тэлеканал CNN паведаміў, што Бернс прыязджаў у Маскву, каб папярэдзіць расійскі бок аб тым, што «ЗША ўважліва сочаць за нарошчваннем расійскіх войскаў ля мяжы з Украінай», а таксама каб устанавіць матывацыю дзеянняў Расіі.

The New York Times: Расія пачала эвакуяваць сем’і дыпламатаў з Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930