Знайсці
18.01.2022 / 09:07

Назвалі «схільным да экстрэмізму». Сястра старшыні АГП Мікалая Казлова расказала пра яго ўтрыманне ў турме

Мікалай Казлоў з 28 снежня адбывае трохмесячны арышт па ч. 1 арт. 407 КК — за разгалошванне даных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. Пакаранне ён адбывае ў Баранавічах.

Яго сястра, якая сустрэлася з ім некалькі дзён таму, распавяла, што Мікалай знаходзіцца ў камеры адзін, паведамляе «Новы час».

«Яго назваліі «схільным да экстрэмізму» і павесілі таблічку над ложкам. Умовы і стаўленне нельга назваць добрымі. Асвятленне ў камеры дрэннае, чытаць можна з цяжкасцю. Мікалай скардзіцца на праблемы са зрокам — мабыць, адбіваецца апёк, які ён атрымаў у мінулым годзе, калі іх на Акрэсціна залівалі хлёркай. Але ў аглядзе і дапамозе афтальмолага яму было адмоўлена.

Увесь час гарлапаніць радыё. Карэспандэнцыю аддаюць далёка не ўсю: тэлеграмы [з віншаваннямі] з днём нараджэння ад многіх не дайшлі, атрымаў толькі 3 штукі. Пазбавілі магчымасці адказваць на лісты, забраўшы паперу і асадкі.

Папрасіў выпісаць яму прэсу. У Міколы ўжо ёсць спагнанне ў выглядзе вымовы за тое, што ен нешта зрабіў несвоечасова — пры тым, што ў яго няма гадзінніка, і час удакладніць няма ў каго. Ён лічыць, што прыдзірлівае стаўленне адміністрацыі і аховы можа быць абумоўленае жаданнем знайсці нагоду для змяшчэння яго ў ШІЗА».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31