Знайсці
17.01.2022 / 23:29

ICAO выдала справаздачу аб прымусовай пасадцы ў Мінску самалёта Ryanair

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) выдала справаздачу па ўстанаўленні фактаў адносна пасадкі ў мінскім аэрапорце рэйса Ryanair FR4978, на якім ляцелі Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Соф'я Сапега. Даклад быў прадстаўлены ўсім 193 дзяржавам-членам арганізацыі, у тым ліку 36 краінам, якія абраныя ў спецыяльную Раду.

Паведамляецца, што справаздача заснаваная выключна на інфармацыі і звестках, якія краіны падалі ў распараджэнне ICAO, і ўключае ў сябе эксплуатацыйныя падрабязнасці, тэхнічны аналіз розных мераў і прынятых рашэнняў. 

Таксама даюцца спасылкі, дзе гэта магчыма, на Чыкагскую канвенцыю аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і адпаведныя міжнародныя юрыдычныя інструменты.

Даклад быў складзены спецыяльнай групай па расследаванні, у склад якой увайшлі эксперты ICAO ў галіне авіяцыйнай бяспекі, эксплуатацыі паветраных суднаў, аэранавігацыі і міжнароднага паветранага права.

31 студзеня прадстаўнікі Савета ICAO правядуць дыскусію на аснове высноў даклада і вырашаць, што рабіць далей. У гэты ж дзень будзе разгледжаны запыт Беларусі адносна таго, што ўлады краіны лічаць незаконнымі абмежаванні і санкцыі, уведзеныя пасля інцыдэнту з рэйсам Ryainair. 

Чытайце таксама:

На канале АНТ выйшаў 15-хвілінны сюжэт «Таямніцы рэйса Афіны — Вільня». Ці раскрываюцца там якія таямніцы?

Польскія спецслужбы: Самалёт з Пратасевічам дапамагаў саджаць афіцэр КДБ. А што казалі беларусы?

Польскія спецслужбы прадставілі сваю версію інцыдэнту з самалётам Ryanair

New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31