Знайсці
17.01.2022 / 17:52РусŁacБел

Дырэктар кампаніі Aivitam Дзмітрый Досаў з'ехаў на Кіпр

Фота з новага месца жыхарства ён апублікаваў у Instagram. І сказаў, што збіраўся выехаць яшчэ да свайго затрымання.

Як Досаў распавёў dev.by, ён планаваў ад'езд даўно і нават купіў квіток, але 10 снежня, за пяць дзён да меркаванага ад'езду, да яго прыйшлі сілавікі.

Хоць пры ператрусе нічога не знайшлі, Дзмітрыя адвезлі ў будынак ГУБАЗіК і там у асабістай перапісцы знайшлі рэпост артыкула аб бізнэсе з сайта, прызнанага экстрэмісцкім. За гэта і судзілі.

Досаў атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў, быў вызвалены 25 снежня. Канфіскаваную пры затрыманні тэхніку яму пакуль так і не вярнулі.

Цяпер, па словах Досава, ён працуе аддалена ва ўкраінскай кампаніі Zone3000, адкрывае цэнтры распрацоўкі для замежных кампаній ва Украіне. Акрамя таго, застаецца дырэктарам Aivitam.

Дырэктар Aivitam Досаў выйшаў на волю. Ён пераслаў у асабістыя артыкул пра бізнэс

Затрымалі дырэктара ІТ-кампаніі Aivitam Дзмітрыя Досава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера