Знайсці
17.01.2022 / 16:18РусŁacБел

Польшча зробіць больш строгімі ўмовы атрымання візы PBH для беларускіх айцішнікаў

Польшча зробіць больш жорсткімі ўмовы візы Poland Business Harbour для ІТ-спецыялістаў з Беларусі. З 1 лютага прэтэндэнту на візу з Беларусі спатрэбіцца рэкамендацыя ад адной з кампаній-партнёраў праграмы (іх 300+, спіс папаўняецца).

Раней гэтае правіла распаўсюджвалася на іншыя краіны-ўдзельніцы PBH, а беларусам было дастаткова дыплома па ІТ-спецыяльнасці або вопыту ў ІТ больш за адзін год, піша Dev.by.

Для Беларусі праграма дзейнічае па ранейшых правілах да 31 студзеня 2022 года. З 1 лютага 2022-га правілы праграмы для ўсіх удзельнікаў PBH (Беларусь, Арменія, Грузія, Малдова, Расія, Украіна, Азербайджан) будуць аднолькавымі.

Раней польскія чыноўнікі паведамлялі пра 18,3 тысячы выдадзеных віз з паметкай PBH. Большасць віз атрымалі беларусы — грамадзянам іншых краін яны даступныя толькі з ліпеня 2021 года. Паводле звестак польскага памежнага камітэта, па візе PBH заехалі 7,6 тысячы беларусаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930