Знайсці
17.01.2022 / 14:37РусŁacБел

Даведаліся, што з Іллёй Вайцяховічам, якога затрымалі, калі вяртаўся на пахаванне бацькі

У суботу стала вядома, што на мяжы затрымалі 36-гадовага сына вядомага бізнэсмена Эдуарда Вайцяховіча. Ён ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі. Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі яго проста на мяжы. Па інфармацыі «Нашай Нівы», Ілля Вайцяховіч сёння знаходзіцца на Акрэсціна. Мужчына стаў падазраваным па крымінальнай справе.

Ілля Вайцяховіч. Фота: Snezhana Zelcha

Яго падазраюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, верагодная прычына — фота і відэа з мітынгаў. Дакладны артыкул КК, па якім праходзіць Ілля, пакуль невядомы.

Некаторыя СМІ пасля затрымання Вайцяховіча напісалі, што Ілля жыў у Еўрасаюзе. Таксама ў «пакаянным» відэа сам Ілля кажа, што «ўдзельнічаў у акцыях, пасля спалохаўся адказнасці і з’ехаў у Рыгу. Там не знайшоў сябе і вырашыў вярнуцца назад».

Але крыніцы, знаёмыя з Іллёй, кажуць, што ўсё гэта няпраўда. Ён жыў і працаваў у Беларусі, нікуды не збягаў. Выехаў у Рыгу, бо там вырашыла нараджаць яго жонка, латышка па нацыянальнасці. Ілля быў з ёю.

«У панядзелак, 10 студзеня, жонка Іллі нарадзіла дачку. А ў аўторак у яго памёр бацька. Ілля пабыў нейкі час з сям’ёй і ў пятніцу паехаў у Беларусь, бо на суботу запланавалі пахаванне. На мяжы яго затрымалі і перадалі сілавікам», — расказалі «Нашай Ніве» крыніцы.

На мяжы ГУБАЗіК затрымаў сына бізнэсмена Эдуарда Вайцяховіча, які ехаў на пахаванне бацькі

Памяці Эдуарда Вайцяховіча. «Чалавек, які зрабіў вёску Камарова і Нарачанскі рэгіён па-сапраўднаму еўрапейскімі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930