Знайсці
17.01.2022 / 14:26

У 3-й мінскай бальніцы жанчыне рабілі адначасова тры розныя аперацыі

Нягледзячы на кавід, у 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Клумава спецыялісты асвоілі і паспяхова праводзяць сімультанныя аперацыі. 

Сімультанная аперацыя — гэта адначасовае выкананне дзвюх або некалькіх самастойных аперацый па розных захворваннях, калі рэкамендуецца аператыўнае лячэнне, расказвае Мінздароўя.

На думку спецыялістаў, перавагамі сімультаннай аперацыі можна назваць — адначасовае правядзенне лячэння дзвюх або некалькіх хірургічных захворванняў, прадухіленне прагрэсавання захворвання, скарачэнне часу знаходжання пацыента ў стацыянары і наступнага лячэння, выключэнне рызыкі паўторнага наркозу і яго ускладненняў.

Мінздароўя прыводзіць адзін з прыкладаў такіх аперацый.

На пачатку студзеня ў бальніцу звярнулася пацыентка з прычыны міёмы маткі вялікіх памераў. Пасля даабследавання было прынятае рашэнне аб мэтазгоднасці сімультаннай аперацыі.

У аперацыйнай працавала брыгада з 11 дактароў-хірургаў, акушэраў-гінеколагаў, анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, медыцынскіх сясцёр.

Пацыентцы адначасова былі выкананыя тры самастойныя аперацыі. Гэта выдаленне жоўцевага пузыра, выдаленне маткі з прыдаткамі і пластыка пупковай грыжы.

Мінздароўя дадае, што пасляаперацыйны перыяд працякаў без ускладненняў, і пацыентку на дзясятыя суткі выпісалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31