Знайсці
17.01.2022 / 12:39РусŁacБел

На Алімпіяду ў Пекін едуць 28 спартсменаў. Кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка застаецца дома

Сёння адбылося пасяджэнне выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта. На ім быў зацверджаны склад зборнай Беларусі на Зімовую Алімпіяду ў Пекіне, якая пройдзе з 4 па 20 лютага.

Кваліфікацыйныя нарматывы для ўдзелу ў Гульнях выканалі 28 атлетаў у шасці відах спорту.

Біятлон

Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Ірына Кручынкіна, Алена Кручынкіна, Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў.

Фрыстайл

Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павал Дзік, Макар Мітрафанаў.

Канькабежны спорт

Ігнат Галавацюк, Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва.

Гарналыжны спорт

Марыя Шканава.

Лыжныя гонкі

Анастасія Кірылава, Ганна Каралёва, Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў.

Фігурнае катанне

Вікторыя Сафонава, Канстанцін Мілюкоў.

Магчымыя толькі мінімальныя змены ў складзе каманды па біятлоне. Шэфам алімпійскай каманды зацверджаны дырэктар Цэнтра па зімовых відах спорту «Раўбічы» Аляксандр Гагіеў. У гэтай ролі ён выступаў на Алімпіядзе 2016 года.

Што тычыцца кіраўніка НАК Віктара Лукашэнкі, то ён, па інфармацыі СМІ, не збіраецца ў Пекін. Віктар Лукашэнка знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, а МАК не прызнаў яго новым старшынёй НАК Беларусі. Міжнародны алімпійскі камітэт таксама адмовіўся запрашаць на мерапрыемствы ў рамках Алімпійскіх гульняў высокапастаўленых дзяржслужачых Беларусі ў сувязі з ціскам на спартоўцаў пасля выбараў 2020 года. 

***

На Алімпіядзе-2018 Беларусь заваявала тры медалі: золата ў фрыстайле Ганны Гуськовай і жаночай зборнай у біятлоннай эстафеце. Таксама срэбра было ў Дар'і Домрачавай у мас-старце. Краіну прадстаўлялі ў Карэі 33 спартсмены. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930