Знайсці
17.01.2022 / 11:01РусŁacБел

«Упарадкавалі». Намеснік міністра адукацыі пракаментаваў інфармацыю пра закрыццё ліцэяў

Інфармацыю аб закрыцці агульнаадукацыйных ліцэяў у Беларусі пракаментаваў газеце «Звязда» намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

Аляксандр Кадлубай. Фота «Звязда»

Чыноўнік нагадаў, што раней ліцэі былі запатрабаваныя таму, што рабілі стаўку на профільнае навучанне, але сёння профільныя класы могуць адкрывацца ў любой установе адукацыі.

«І паўстала заканамернае пытанне: а чым жа тады ліцэі адрозніваюцца ад старшай ступені школы? Быў праведзены аналіз іх дзейнасці. Мы даведаліся, што ў некаторыя ўстановы залічвалі навучэнцаў, якія атрымалі зусім нізкія балы на ўступных экзаменах. Ёсць ліцэі, куды могуць трапіць толькі гарадскія дзеці, бо там няма свайго інтэрната. Больш за тое, ліцэі арандуюць памяшканні ў школ. І некаторыя настаўнікі працуюць паралельна і ў ліцэі, і ў школе.

Таму мы прапанавалі мясцовым органам улады ўпарадкаваць работу ліцэяў. Адна з умоў — даць магчымасць навучацца ў іх дзецям з любога кутка краіны.

Прыехаў, здаў паспяхова экзамены, прайшоў конкурсны адбор, цябе забяспечылі месцам у інтэрнаце — калі ласка, вучыся. Плюс мы ўстанавілі адзіныя для ўсіх ліцэяў тэрміны прыёму. Цяпер заявы ў 10-я класы будуць падавацца толькі на працягу чатырох дзён — з 12 да 15 чэрвеня. Гэта таксама тычыцца і Ліцэя БДУ, куды раней школьнікі маглі падаваць заяўкі з красавіка да мая. Уступныя іспыты пройдуць з 16 чэрвеня да 1 ліпеня».

«Хачу запэўніць, што пра ліквідацыю агульнаадукацыйных ліцэяў гаворкі не ідзе. Яны захаваліся і ў Кодэксе аб адукацыі», — дадаў чыноўнік.

Правілы прыёму ў ліцэі змянілі. Ліцэй БДУ страціў «прывілеі»

У Мінску ўсё ж закрываюць два ліцэі. Бацькі абураныя, а чыноўнікі разводзяць рукамі: «Вы самі ведаеце гэтую вертыкаль»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера