Знайсці
16.01.2022 / 15:30РусŁacБел

Незалежны архіў VEHA стварае фотаальбом «Людзі лесу». Кожны можа ўзяць удзел 

Незалежны архіў VEHA працуе над стварэннем новай кнігі на аснове прыватных фотаархіваў беларусаў. Яна будзе называцца «Людзі лесу», а яе тэма — узаемаадносіны чалавека і дрэваў, жывёлаў, раслінаў.

 

Да 20 лютага VEHA прымае лічбавыя копіі фатаграфій з сямейных архіваў, на якіх чалавек узаемадзейнічае з дзікай прыродай. Фота павінны быць зняты на тэрыторыі сучаснай Беларусі, да 1980 года!

Калі ласка дасылайце іх на [email protected] з апісаннем: «Хто? Дзе? Калі? Каму належыць архіў?» Усе сабраныя здымкі будуць апублікаваны ў архіве VEHA, а найбольш цікавыя стануць кнігай!

«Наша праца гэта захаванне візуальнай гісторыі Беларусі і ўключэнне ў гэты працэс кожнага», — пішуць стваральнікі VEHA.

Дагэтуль VEHA паспяхова рэалізавала цікавыя праекты «Апошні фотаздымак» (фотаздымкі з пахаванняў), «Дзявочы вечар» (вясельныя фотаздымкі да 1985 года), «Найлепшы бок» (традыцыя партрэтнага фатаграфавання на фоне даматканых дываноў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930