Знайсці
16.01.2022 / 14:05РусŁacБел

Памёр італьянскі куцюр'е Ніно Чэруці

Ніно Чэруці быў 91 год, ён быў заснавальнікам аднаго з самых папулярных дамоў італьянскай моды «Cerruti 1881». Куцюр'е памёр у бальніцы горада Верчэлі ў П'емонце, дзе яму павінны былі зрабіць аперацыю на сцягне.

Ніно Чэруці / Vida Press.

Свой першы буцік ён адкрыў у Парыжы ў 1967 годзе. Але ў ягонай сям'і была трывалая традыцыя вытворчасці тканін на ўласнай мануфактуры: ткацкую фабрыку ў горадзе Біела заснаваў у 1881 годзе яшчэ ягоны дзед. Ад года яе заснавання пайшла назва фірмы — «Cerruti 1881».

Як адзначае «Франс Прэс», ягонае рашэнне вырабляць для мужчын і жанчын вопратку аднолькавых мадэляў зрабіла рэвалюцыйны эфект у індустрыі моды.

Чэруці настойваў, што павінен першым апрабоўваць свае мадэлі адзення. «Я заўсёды рабіў вопратку толькі для аднаго чалавека — мяне самога», — неяк сказаў ён. 

Пад кіраўніцтвам Чэруці сваю кар'еру пачыналі многія карыфеі моды, уключаючы Джорджыа Армані. Мадэльер быў афіцыйным дызайнерам каманды «Ferrari» ў гонках «Formula 1», ягоную вопратку насілі многія галівудскія акцёры, у тым ліку Джэк Нікалсан, Майкл Дуглас, Шарон Стоўн, Джулія Робертс і Том Хэнкс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930