Знайсці
15.01.2022 / 16:49РусŁacБел

РПЦ не рэкамендуе вернікам у гэтым годзе акунацца на Вадохрышча. І тлумачыць, што зрабіць лепш

На думку мітрапаліта Валакаламскага, «вірус нікуды ад нас не сышоў». Ён мяркуе, што людзям варта прысвяціць час, што застаўся да абяцанай ўспышкі «амікрона», каб зрабіць прышчэпку ад COVID-19.

Ілюстрацыйнае фота

У 2022 годзе ў сувязі з распаўсюджваннем амікрон-штаму каранавіруса расіянам варта адмовіцца ад купанняў на Вадохрышча 19 студзеня. Пра гэта кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён заявіў у эфіры «Расія 24», піша РБК

«Калі мяне пытаюцца, ці трэба акунацца, ці варта, я заклікаю да максімальнай асцярожнасці, бо, па-першае, любыя масавыя скапленні людзей — яны цяпер непажаданыя. Калі можна пазбегнуць масавага збору людзей, лепш яго пазбегнуць», — сказаў ён.

Мітрапаліт нагадаў «што «вірус нікуды ад нас не сышоў», а дактары папярэджваюць аб успышцы «амікрона» і вялікай колькасці заражаных ужо ў лютым.

На думку архірэя, лепш прысвяціць час, які застаўся да абяцанай ўспышкі каранавіруса, таму, каб павысіць свой імунітэт, зрабіць прышчэпку і «падрыхтавацца да гэтай новай хвалі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера