Знайсці
15.01.2022 / 11:25РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што місія АДКБ у Казахстане паказала эфектыўны механізм барацьбы з каляровым рэвалюцыямі

Намаганні краін АДКБ па ўрэгуляванні сітуацыі ў Казахстане паказалі ўсяму свету цесныя саюзніцкія сувязі, дзеяздольнасць і патэнцыял арганізацыі, заявіў Лукашэнка на сустрэчы з міратворчым кантынгентам у Мачушлічах, што вярнуўся з Казахстана.

«Перакідка кантынгенту войскаў краін-саюзніц у самыя кароткія тэрміны ліквідавала пагрозу разбурэння дзяржавы, забяспечыла стабілізацыю сітуацыі і аднаўленне канстытуцыйнага парадку ў краіне, — цытуе словы Лукашэнкі БелТА. — Нашы агульныя намаганні не толькі астудзілі запал тэрарыстаў і экстрэмістаў звонку, але і паказалі ўсяму свету цесныя саюзніцкія сувязі, дзеяздольнасць і патэнцыял Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы».

Ён заўважыў, што аперацыя ў Казахстане стала першым выпадкам, калі міратворчыя сілы АДКБ былі рэальна задзейнічаныя для забеспячэння бяспекі, стабільнасці і цэласнасці адной з дзяржаў-членаў.

«Поспех вашай місіі можна расцэньваць як з'яўленне эфектыўнага механізму барацьбы з так званымі каляровымі рэвалюцыямі», — заявіў ён.

«Вы з гонарам выканалі задачы па гарантаванні бяспекі найважнейшых дзяржаўных і ваенных аб'ектаў Казахстана, унеслі свой значны ўклад у стабілізацыю абстаноўкі ў краіне. Сёння на вас раўняюцца вайскоўцы Беларусі і Расіі. Вамі ганарацца сям'і і ўвесь беларускі народ», — звярнуўся да вайскоўцаў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930