Знайсці
14.01.2022 / 22:54

Пад Гомелем заўважылі рэдкую для Беларусі птушку

Непадалёк ад вёскі Уза Гомельскага раёна заўважылі горную сітаўку — вельмі незвычайную для Беларусі птушку. Яе бачаць у нашай краіне толькі пяты раз, пішуць гомельскія «Моцныя навіны».

Павялічыць

Горная сітаўка — невялікая птушка з сямейства сітаўкавых. Яна добра пазнавальная па зеленавата-жоўтаму колеру надхвосця, у ў самцоў — чорнай пляме на горле.

Рэдкі ў нас госць трапіў на камеру ля гарадскіх ачышчальных каналаў. Як правіла, горная сітаўка зімуе ў трапічных краінах Азіі і Афрыкі, таму тым больш дзіўна, што яна робіць у нашых краях у такі сезон. Фота птушкі размешчана ў пабліку «Фаўна Гомля».

Нягледзячы на сваю назву, горная сітаўка любіць жыць не ў гарах, а ля берагоў рэк, ручаёў, вільготных лугоў і балот. Аснову рацыёну гэтай птушкі складаюць розныя казуркі.

Упершыню ў Беларусі гэтую птушку бачылі ў 2008-м годзе пад Брэстам, а апошні раз яна траплялася арнітолагам на вочы год таму. Калі верыць афіцыйным звесткам, то горную пліску ў Беларусі бачаць усяго пяты раз.

Павялічыць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31