Знайсці
14.01.2022 / 21:16РусŁacБел

На 15 студзеня ў Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне. Зноў з-за ветру

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны парывісты вецер, папярэджвае Белгідрамет.

На суботу, 15 студзеня, у Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне — на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Будзе воблачна з праясненнямі. Па паўночна-ўсходняй палове краіны абяцаюць невялікі дождж і мокры снег. Слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

На працягу сутак тэмпература будзе вагацца ад —3ºС да + 3ºС. Атмасферны ціск будзе расці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера