Знайсці
14.01.2022 / 20:29РусŁacБел

Дэелбасізацыя. У Казахстане знікаюць таблічкі з іменем Назарбаева, а дзясяткі тысяч людзей падпісваюць петыцыю за вяртанне Астаны

Як паведамляе КазТАГ, на мармуровай таблічцы перад будынкам Фонда Назарбаева ў Нур-Султане знікла яго назва. Няма больш указання аўтарства Назарбаева і пад цытатай у зале будынка паліцыі ў Алматы. Гэта заўважылі на фота з нарады з удзелам прэзідэнта Такаева. І гэта не адзіныя праявы распачатай паступовай «дэелбасізацыі» краіны.

Цытата з Назарбаева на сцяне без подпісу аўтарства.

Выданне зазначае, што падчас аднаўленчых работ ў Алматы будаўнікі не спяшаюцца вяртаць таблічкі на праспекце Назарбаева. А ўлады Талдыкаргана, дзе скінулі помнік першаму прэзідэнту краіны, ухіляюцца ад пытанняў аб аднаўленні статуі.

Петыцыю аб вяртанні гораду Нур-Султан ранейшай назвы падпісалі звыш 80 тысяч чалавек. У тэксце таксама просяць даць вуліцам, названым у гонар Назарбаева, нейтральныя назвы.

З канца снежня першы прэзідэнт Казахстана не з’яўляецца на публіцы.

Такаеў змясціў Назарбаева і стаў сапраўдным лідарам Казахстана. Што эксперты па Сярэдняй Азіі кажуць аб пратэстах у Казахстане 

Меркаванне: Абвяшчай сябе пажыццёвым не абвяшчай…

«Стары, сыходзь!» Расказваем пра культ асобы Назарбаева, супраць якога паўсталі казахі

Меркаванне: Варта Назарбаеву было своечасова сысці, і ён застаўся б у гісторыі пазітыўным персанажам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930