Знайсці
14.01.2022 / 19:58РусŁacБел

Палітзняволенай Вользе Маёравай пагражае 25 гадоў 

У лісце да сына палітзняволеная Вольга Маёрава напісала, што яе цяпер абвінавачваюць па 3 частцы артыкула 289 Крымінальнага кодэкса (тэрарызм). Раней яе абвінавачвалі па 2 частцы, якая прадугледжвала больш мяккае пакаранне.

Вольга Маёрава.

Ліст сыну Маёрава напісала 25 снежня і ў ім адзначыла:

«Наконт прысуду я моцна не пераймаюся. З маім ціскам не прынцыпова — 3 гады ці 20. Але пры існуючай традыцыі даваць мінімум пры невінаватасці, канечне, мяркую 8 гадоў (гл. арт. 289, ч.3 КК РБ, ад 8 да 25 гадоў). Далей рабіць прагнозы сэнсу няма. Хаця ёсць шмат дзіўных рэчаў. Таму будзем чакаць, што пакажа жыццё».

Грамадскую актывістку затрымалі 4 студзеня 2021 года ў сваім доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па «справе Мікалая Аўтуховіча». У доме быў праведзены ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930