Знайсці
14.01.2022 / 16:31

Кіраўнік пагранслужбы Літвы: Пасля спынення «Беларуськалія» могуць вырасці патокі мігрантаў

Пасля рашэння літоўскага ўрада аб скасаванні дамовы паміж Літоўскай чыгункай і «Беларуськаліем» аб транзіце праз Літву калійных угнаенняў могуць вырасці патокі нелегальных мігрантаў, папярэджвае кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Рустамас Любаевас, паведамляе Delfi.lt.

Павялічыць

Рустамас Любаевас. Фота: Delfi.lt

«У кантэксце вырашэння гэтай праблемы можна чакаць пэўнай рэакцыі, могуць пачасціцца спробы выцяснення мігрантаў у Літву, таму мы ахоўваем мяжу ва ўзмоцненым рэжыме, нам дапамагаюць іншыя ўстановы: вайскоўцы, паліцыя», — у пятніцу заявіў Любаевас.

У чацвер памежнікі развярнулі 18 замежнікаў пасля трохдзённага перапынку. Сітуацыю з узрастаннем колькасці спробаў перасячэння мяжы Любаевас не драматызуе і падкрэслівае, што абстаноўка стабільная.

«З гэтага года ў нас не было такіх дзён, каб было больш за 10 чалавек не прапушчана ў Літву. Магчыма, здаецца, што павелічэнне значнае, аднак, улічваючы тое, што гэта ўсяго 18 чалавек, не будзем драматызаваць сітуацыю», — адзначыў кіраўнік памежнай службы Літвы.

«Пакуль сітуацыя застаецца стабільнай», — дадаў ён. Па словах Любаеваса, на падставе публічных даных, у Беларусі знаходзіцца каля тысячы мігрантаў, якія могуць спрабаваць перайсці мяжы Літвы, Латвіі ці Польшчы.

У сувязі са стабілізацыяй сітуацыі з поўначы на прыгранічным участку адмяняецца рэжым надзвычайнага становішча. Аднак не адмяняецца абвешчаная раней экстрэмальная сітуацыя.

Любаевас адзначыў, што гэта радыкальна не мяняе характар працы: будзе працягнутая ахова мяжы і памежнага ўчастка. У лістападзе мінулага года Сейм увёў надзвычайнае становішча на памежжы з Беларуссю і на пяць кіламетраў ад мяжы, а таксама ў месцах размяшчэння мігрантаў у Кібартай, Медзінінкай, Пабрадзе, Руклі і Вільні.

«Гэта быў асноўны лагістычны калідор». Як цяпер «Беларуськалій» будзе пастаўляць прадукцыю на экспарт?

Шрайбман: Гэта будзе самы моцны аднамомантны эканамічны ўдар з усяго, што Захад рабіў з Мінскам дагэтуль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31