Знайсці
16.01.2022 / 17:47

Варажбітка абрала незвычайны спосаб прадказваць будучыню: на спаржы. Якім будзе 2022 год? 

Англічанка Джэмайма Пакінгтан, якая прадказвае будучыню з дапамогай спаржы і называе сябе Mystic Veg (Містычная Гародніна), раскрыла свае прагнозы на 2022 год. 65-гадовая жанчына сцвярджае, што, падкідваючы ў паветра сцябліны спаржы і тлумачачы, як яны прызямляюцца, яна прагназуе, што адбудзецца ў свеце, піша брытанскі таблоід Metro.

Пару год таму яна прадказвала Брэксіт, Борыса Джонсана на пасадзе прэм'ер-міністра, а таксама тое, што Гары і Меган рассварацца з каралеўскай сям'ёй.

Яна лічыць, што містар Джонсан застанецца на Даўнінг-стрыт у гэтым годзе, перажыўшы лідара лейбарыстаў сэра Кейра Стармера, і прадказвае членам каралеўскай сям'і новыя выпрабаванні, у тым ліку «скандалы, і нават нешта горшае».

Што тычыцца свету футбола, Джэмайма прадказвае, што «Манчэстэр Сіці» саступіць тытул чэмпіёна Прэм'ер-лігі супернікам з «Манчэстэр Юнайтэд», якія цяпер займаюць 7-ы радок у агульнай табліцы.

Джэмайма з горада Бат пачала рабіць прадказанні ва ўзросце васьмі гадоў і кажа, што атрымала ў спадчыну гэты дар ад сваёй цёткі, якая варажыла на кававай гушчы.

«Звычайна я дакладная ў сваіх прагнозах на 75—90%. Я праглядаю свае прагнозы кожны год і думаю: «Так, і гэта здарылася, і гэта».

Для сваіх прагнозаў Джэмайма выкарыстоўвае свежую вустэршырскую спаржу, вырашчаную ў даліне Іўшэм. Яна бярэ жменю сцябнінаў, падкідвае іх у паветра і «счытвае» формы, якія яны ўтвараюць, калі прызямляюцца.

Сёлета жанчыне спатрэбілася больш за 24 гадзіны за дзве сесіі, каб зрабіць свае прагнозы. Сярод іх досыць шмат абстрактных (кшталту кавід застанецца з намі назаўсёды, людзі будуць больш працаваць з дому, нечаканыя смерці легенд шоў-бізу будуць шакаваць прыхільнікаў, а клімат будзе псавацца), мы ж звернем вашу ўвагу на канкрэтныя факты: на думку варажбіткі, сёлета чэмпіёнам свету па футболе стане Харватыя, а Оскар за найлепшы фільм атрымае карціна «Сіла сабакі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31