Знайсці
14.01.2022 / 14:54РусŁacБел

Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую пачнуць судзіць у Брэсце на наступным тыдні

Новую крымінальную справу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) супраць Вольгі Класкоўскай пачнуць разглядаць ужо 19 студзеня. Судовы працэс пройдзе ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. 

Раней Вольгу ўжо асудзілі да 2 гадоў калоніі па ч. 1 арт. 342 КК за перакрыццё руху транспарту ў мінскай Серабранцы ўвосень 2020 года.

За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу. А ў СІЗА яе паставілі адразу на два прафілактычныя улікі: як «схільную да эстрэмісцкай і іншай дэкструктыўнай дзейнаці» і «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў», нагадваюць праваабаронцы.

СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Вольга Аляксандраўна Класкоўская

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера