Знайсці
14.01.2022 / 12:08РусŁacБел

Школьнае харчаванне: порцыі меншыя, чым трэба, але і гэта не ядуць

Камітэт дзяржаўнага кантролю праверыў харчаванне ў школах і дашкольных установах Віцебскай вобласці. Маніторынг у лістападзе-снежні 2021 года ў школах Віцебска, Аршанскага і Лёзненскага раёнаў паказаў недахопы.

Фота: kgk.gov.by

Як выявіў КДК, навучэнцы адмаўляюцца есці тое, што ім даюць. Падчас праверкі на сталах у абедзенных залах знаходзілася вялікая колькасць астаткаў ежы, якія выкідваліся ў адходы.

Напрыклад, у адной са школ Віцебска пасля сняданку каля паловы другіх страў (гуляш і макарона) засталіся некранутыя, у лёзненскай школе адходы тварожнай запяканкі са смятанай склалі больш за чвэрць порцый.

Таксама былі выяўленыя факты недакладання порцый. Напрыклад, у адной з віцебскіх школ сярэдняя недавага порцыі склала 26%.

З прадуктамі на складах таксама не было належнага парадку, выявілі як выпадкі лішкаў, так і нястачы прадуктаў. Напрыклад, у школе ў Аршанскім раёне на складзе былі лішкі прадуктаў на 22 кг. Там жа ўстаноўленая нястача сокаў, малака і каўбасы.

Установам адукацыі накіраваныя рэкамендацыі па навядзенні парадку. Як паведамляе КДК, шэраг недахопаў аператыўна ліквідаваны: сумы нястачы кампенсаваныя вінаватымі асобамі; вынятае з абароту зношанае абсталяванне і посуд, у некаторых школах замененае абсталяванне; праведзенае анкетаванне навучэнцаў і зменены асартымент страў з улікам іх пераваг.

Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя дзевяць кіраўнікоў і работнікаў устаноў адукацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930