Знайсці
14.01.2022 / 09:16РусŁacБел

У Мінску будуць судзіць мужчыну, які апублічыў даныя 660 супрацоўнікаў пракуратуры і КДК

У суд накіраваная крымінальная справа мінчука, які перадаў телеграм-каналам асабістыя даныя 660 супрацоўнікаў пракуратуры і Камітэта дзяржкантролю.

Па даных следства, мужчына па працы меў доступ да службовай інфармацыі з асабістымі звесткамі канкрэтных супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, паведамляе Генпракуратура.

Пасля апублікавання гэтай інфармацыі ў телеграм-каналах, у адрас пацярпелых сталі паступаць пагрозы, а таксама абразы.

Мужчыну выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных — да трох гадоў пазбаўлення волі;

— дапамаганне ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці — ад пяці да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі;

— дапамаганне ў пагрозе гвалтам у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, а таксама іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак — да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера