Знайсці
13.01.2022 / 20:44РусŁacБел

У рэанімацыі Кызыларды знайшоўся беларус з траўмай галавы. Але справа не ў пратэстах 

У сацыяльных сетках з'явілася паведамленне, што ў бальніцы казахскай Кызыларды знайшоўся дальнабойшчык з Беларусі, 35-гадовы Міхаіл Курганаў, у яго траўма галавы. З улікам сітуацыі ў краіне, можна падумаць рознае. Дык як ён там аказаўся? 

«Наша Ніва» звязалася з Курганавым. Аказваецца, ён сам страціў прытомнасць 11 студзеня па невядомай яму прычыне. Падаў беларус патыліцай аб зямлю, таму патыліца траўмаваная. 

Удар быў моцны, дальнабойшчык прыйшоў у сябе толькі ў шпіталі, куды яго завезлі выпадковыя мінакі. Адразу яго накіравалі ў рэанімацыю, але цяпер ён у звычайнай палаце. 

«Калі я прыйшоў у прытомнасць, першай маёй думкай было тое, што з грузам і дзе машына — не мог гэтага дакладна ўспомніць»,— кажа мужчына.

Але аказалася, што казахскія медыкі самі звязаліся з працадаўцам, і яго калега з іншага, суседняга рэйса, аператыўна прыбыў працягнуць рэйс Курганава — змесціва кінутай без гаспадара машыны ніхто не чапаў, ніхто ў яе не лазіў.

Роўна як і не было скрадзена нічога з асабістай маёмасці Курганава, што на фоне падзей у краіне можна ацэньваць як вялікую ўдачу. 

Цяпер Курганаў чакае, пакуль гэты ягоны калега будзе вяртацца з рэйса назад, каб падабраць яго з бальніцы і завезці ў Беларусь на той самай машыне. 

Якасць казахскай бальніцы, у якую ён трапіў, Курганаў ацэньвае высока. 

«Бальніца абласная, вельмі добрая, медыкі цудоўныя, ставяцца да мяне тут прыязна, без негатыву, ва ўсім дапамагаюць, дзякуй усім вялікі!», — рэзюмаваў дальнабойшчык.

Чытайце таксама: МУС пацвердзіла падрыў міліцэйскага аўто каля РУУСа. Падазраванага затрымалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930