Знайсці
13.01.2022 / 19:37РусŁacБел

У Свіслацкім раёне праваліўся пад лёд статак зуброў. Загінула 21 жывёліна

21 зубр праваліўся пад лёд у акваторыі сажалкі на рацэ Мядзянка («Навадворскае возера») паблізу вёскі Вялікія Масушыны.

Фота ілюстрацыйнае, JakubMrocek / depositphotos.com

Паводле папярэдніх звестак, зубрыны статак, які ішоў па лёдзе, быў большы, не менш за 100 асобін. 21 з іх праваліліся пад лёд і загінулі.

Акрамя таго, на беразе ракі было знойдзена загінулае зубраня ўзростам 10—11 месяцаў. Яно было загрызена драпежнікамі, як мяркуецца, ваўкамі.

Па стане на 13 студзеня ўсіх загінулых жывёл з-пад лёду выцягнулі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера