Знайсці
13.01.2022 / 18:52РусŁacБел

З'явілася ВІДЭА падрыву міліцэйскай машыны ў Мінску. Што вядома пра гэта?

Здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Мінска. Пра гэта журналістам сёння паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. Міліцыя затрымала падазраванага.

Раней інфармацыя пра інцыдэнт была толькі ў тэлеграм-каналах, афіцыйных каментароў не было.

Затрыманаму мужчыне, паводле следчых, 45 гадоў, ён раней не судзімы і нідзе не працуе, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў і парушэнне правілаў дарожнага руху. Прозвішча яго не называецца, фота таксама пакуль што не публікуюцца.

Дзеянні падазраванага кваліфікуюцца па арт. 289 (акт тэрарызму, учынены паўторна) Крымінальнага кодэкса.

Здаецца, гэта першы выпадак падрыву машыны сілавікоў. Раней у 2020 і 2021 гадах часам спальвалі машыны людзей, датычных да фальсіфікацыі выбараў і палітычных рэпрэсій, а таксама аблівалі фарбай і прабівалі колы.

Усяго за перыяд 2020—2021 гадоў у Беларусі было больш за 45 тысяч затрыманняў па палітычных матывах, каля 40 тысяч чалавек было звольнена з працы. Ніхто не панёс пакарання і за палітычныя забойствы і выкраданні, у тым ліку Рамана Бандарэнкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара.

МУС пацвердзіў падрыў міліцэйскага аўто каля РУУСа. Падазраванага затрымалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930