Знайсці
17.01.2022 / 13:00

Правяраем, ці спраўджваліся прагнозы «інсайдарскіх» палітычных тэлеграм-каналаў

За апошнія некалькі гадоў палітычныя тэлеграм-каналы, якія пазіцыянуюць сябе як «інсайдарскія», сталі даволі папулярнай з'явай і занялі сваю нішу. «Наша Ніва» вырашыла паглядзець, наколькі яны маюць рацыю і які працэнт прагнозаў гэтых каналаў збываецца.

Феномен папулярнасці такіх каналаў характэрны для аўтарытарных краін, у якіх дзеянні ўлады максімальна непразрыстыя, поле для публічнай палітыкі і легальнай дзейнасці якасных незалежных СМІ даволі вузкае. Пры тым, што цікавасць да грамадска-палітычнай інфармацыі застаецца ў людзей высокай.

Вось гэты вакуум, выкліканы ціскам на якасную незалежную прэсу, і стараюцца запоўніць «інсайдарскія» канспіралагічныя тэлеграм-каналы.

Яшчэ адна з прычын папулярнасці: у аўтарытарных краінах павышаная сістэма бяспекі гарантуе як аўтарам і «крыніцам» (калі яны ёсць), так і чытачам пэўную ступень ананімнасці.

Але гэта ж азначае, што цалкам размываюцца стандарты падачы інфармацыі: ананімнасць не вымагае пільнай праверкі фактаў і не нясе адказнасці за апублікаванае.

Мы ўзялі некалькі падобных тэлеграм-каналаў з беларускага сегмента і праверылі тыя «інсайды» і прагнозы, якія яны публікавалі. Вось што з гэтага выйшла.

«Шпиц первого»

«Аператыўныя інсайды з Палаца. Уся праўда пра Гаспадара і беларускую палітыку, бізнэс і эліту грамадства!» — пазіцыянуе сябе гэты ананімны канал.

Перад пачаткам збору подпісаў для рэгістрацыі кандыдатамі на прэзідэнцкіх выбарах канал прагназаваў імавернасць, з якой кожны ўдзельнік кампаніі зможа сабраць неабходную колькасць. Вось каго назваў «Шпіц»:

  • Лукашэнка (прагназаваў, што 100% збярэ, угадаў);
  • Гайдукевіч (прагназаваў, што 100% збярэ, не ўгадаў, Гайдукевіч зняўся і стаў даверанай асобай Лукашэнкі);
  • Цапкала (прагназаваў, што імавернасць паспяховага збору 10%, але Цапкала сцвярджаў, што ў выніку набраў больш за 200 тысяч подпісаў пры 100 неабходных);
  • Канапацкая (прагназаваў 75% сабраных, і яна, нібыта, сабрала);
  • Бабарыка (прагназаваў 90% імавернасць, што збярэ, Бабарыка сцвярджаў, што каманда сабрала больш за 360 тысяч подпісаў);
  • Дзмітрыеў (прагназаваў шансы 50% на 50%, у выніку, паводле афіцыйных даных, сабраў).

Святлану Ціханоўскую, якая ўрэшце рэшт стала лідарам беларускай дэмакратычнай апазіцыі, і якая, паводле апытанняў беларускіх незалежных СМІ перад выбарамі, разгромна перамагала Лукашэнку, «Шпіц» называў тэхнічным «кандыдатам-інфарматарам ад дома нумар 17», намякаючы на яе сувязі з КДБ (галоўны будынак якога знаходзіцца ў Мінску на Незалежнасці, 17).

Вось, што гэты канал пісаў пра Святлану Ціханоўскую ў чэрвені 2020 года:

«Працуюць, але пакуль яна можа толькі рэальна вечка ад рондаля з баршчом падняць. Не атрымліваецца ў яе вучыцца, нават завучыць па лісточку. Выпускаць у натоўп нельга — у асабісты кантакт, хутка разбягуцца людзі, потым складана будзе сабраць на бунт і ўзяць зноў пад кантроль», — казаў «інсайдарскі» канал. 

У выніку перадвыбарчыя акцыі Ціханоўскай збіралі тысячы і дзясяткі тысяч людзей. Яна, не маючы ніякага палітычнага досведу, значна прагрэсавала і ператварылася ў сапраўднага публічнага палітыка, здольнага прадстаўляць беларускую дэмакратычную супольнасць на высокім узроўні.

Таксама тэлеграм-канал пісаў пасля паездкі Лукашэнкі да палітвязняў у СІЗА КДБ, што Віктара Бабарыку выпусцяць, а яго партыю зарэгіструюць.

«Просьба прыехаць і абмяркоўваць Канстытуцыю звязаная не з жаданнем Гаспадара (Лукашэнкі, — заўв. Рэд.), а з настойлівымі сігналамі ад гаспадара Крамля. Вызваленне банкіра адбудзецца ў самы бліжэйшы час. Партыя «Разам» стане першай з прарасійскіх. Умоўна, будзе прарасійская партыя «Белая Русь», трэцюю яшчэ выбіраюць — узгадняюць», — пісаў канал 10 кастрычніка 2020 года.

6 ліпеня 2021 года Бабарыку далі 14 гадоў турмы.

«Ник и Майк»

Яшчэ адзін падобны тэлеграм-канал — «Ник и Майк». Ён, у адрозненне ад «Шпіца», публікаваў не толькі «інсайды», але і арыгінальны кантэнт і аналітыку.

У прыватнасці, менавіта гэты канал апублікаваў відэа з кадрамі збіцця людзей увечары 11 жніўня 2020 года ў краме «Алмі» на вуліцы Прытыцкага ў Мінску.

Гэта было абсалютна рэальнае відэа, «Наша Ніва» тады адшукала маладзёнаў, якія ў той вечар былі ў «Алмі». Яны заехалі ў краму па ежу — скончылася тым, што аднаго хлопца з кампаніі пабілі і забралі на Акрэсціна. 

Таксама канал публікаваў тэлефонныя злівы з удзелам скандальнага кіраўніка беларускага хакея Баскава і размову спартсменкі Ціманоўскай з галоўным трэнерам зборнай па лёгкай атлетыцы Маісевічам. У канале з’явілася і відэа забойства Тарайкоўскага пад новым ракурсам.

Часта «Ник и Майк» паведамляе пра візіты Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў, але далёка не заўсёды гэтая інфармацыя спраўджваецца. У чэрвені 2021 года канал пісаў, што рыхтуецца візіт Лукашэнкі ва Узбекістан, але яго так і не адбылося. Прагназаваны візіт Лукашэнкі ў Добруш адбыўся на некалькі месяцаў пазней, чым пісаў канал.

18 чэрвеня канал паведамляў, што ў Мінск прыедзе «міністр эканамічнага развіцця» акупаванага Крыма Шарака — і дэлегацыя і праўда прыехала.

Канал сцвярджаў на пачатку 2021 года, што рыхтуецца атака на незалежныя медыя, што будзе зачыстка Tut.by і «Анлайнера». І калі першы медыярэсурс і праўда знішчылі, то другі працягвае працаваць у Беларусі, адмовіўшыся ад вострых грамадска-палітычных тэм.

Таксама тэлеграм-канал казаў, што канстытуцыйны рэферэндум пройдзе ў Беларусі ў лістападзе, потым «Ник и Майк» пісаў пра верасень, але нічога так і не адбылося.

«Минская семибоярщина»

Гэты тэлеграм-канал паведамляў, што рэферэндум пройдзе разам з мясцовымі выбарамі ў снежні 2021 года. Але сеў у лужыну двойчы — рэферэндум пакуль што так і не правялі, а мясцовыя выбары ўвогуле перанеслі.

Таксама канал у сярэдзіне 2021 года сцвярджаў, што Уладзімір Макей нібыта атрымаў яшчэ большы ўплыў у беларускай сістэме ўлады, і што перад ім стаіць задача мінімізаваць страты на заходнім кірунку. Камандзе Макея нібыта «развязалі рукі» для выпадаў у бок Крамля, але нічога гэтага не адбылося, як і выстаўлення Макея ў пераемнікі Лукашэнкі.

«Беларуский инсайдер»

Канал выдаваў «інсайды» і пазіцыянаваў сябе як праўладны, пісаў свае паведамленні канцылярскай мовай, як гэта робяць чыноўнікі.

«Якая вам ***** канстытуцыйная рэформа? Не будзе нічога. Мы перамаглі», — гаварылася ў адным з паведамленняў канала ў канцы 2020 года.

Гэты ж канал сцвярджаў, што міністр замежных спраў Уладзімір Макей у жніўні 2020 года падаваў заяву аб адстаўцы, але Лукашэнка нібыта адмовіўся яе падпісваць.

Таксама канал яшчэ летам 2020 года пісаў, што Беларусь можа прызнаць Крым расійскім. І ў 2021 годзе палітыка беларускіх уладаў адносна Крыма і праўда была перагледжаная — яны перасталі імітаваць нейтралітэт у расійска-ўкраінскім канфлікце

«Крым — дэ-факта <…> гэта расейскі Крым. <…> Маё наведванне Крыма, на што я маю поўнае права, пад чыім бы пратэктаратам, кіраўніцтвам… Гэта і мой Крым. <…> Мне прэзідэнт [Пуцін] прапанаваў, кажа: «Давай». <…> Я кажу: «Ну паказаў бы Крым». — «Без пытанняў». <…> Калі прэзідэнт ужо туды прыехаў з прэзідэнтам Расіі — слухайце, якія яшчэ могуць быць прызнанні? Ні для мяне, ні для Пуціна гэта не сакрэт», — сказаў Лукашэнка у інтэрв'ю «РИА Новости».

«У нацыянальна-арыентаванай апазіцыі ў Беларусі сёння ёсць толькі адзін выбар — згуртавацца вакол Аляксандра Лукашэнкі перад тварам гібрыднай агрэсіі, адкласці ўсе звады ўнутры агульнага дома на потым», — пісаў канал.

«Беларуский инсайдер» прагназаваў, што Віктара Бабарыку не зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты — і яго і праўда не зарэгістравалі.

Канал сцвярджаў, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у 2019 годзе, а парламенцкія ў 2020 — але ўсё адбылося наадварот. У 2019 былі парламенцкія, а прэзідэнцкія — у 2020.

«Інсайдарскі» канал сцвярджаў у ліпені 2020 года, што галоўнага сацыёлага краіны Генадзя Коршунава не звольняць з пасады дырэктара Інстытута сацыялогіі. Але насамрэч, звольнілі праз некалькі месяцаў пасля «інсайда».

«Мэтавы паказчык сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь да 2024 года — 70 % вяшчання на нацыянальнай мове», — гаварылася ў паведамленні канала.

Аднак, станам на 2022 год, у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі працягвае татальна дамінаваць руская мова.

У 2019 годзе канал прагназаваў, што на выбарах прэзідэнта Украіны пераможа Пятро Парашэнка.

«Толькі што паступілі даныя з сітуацыйнага пакоя Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў па выбарах прэзідэнта Украіны. Вынікі комплекснага даследавання (экспертнае апытанне, фокус-групы, тэлефоннае апытанне, мадэляванне, мазгавы штурм, метад Дэльфі) пацвярджаюць прагноз Аляксандра Лукашэнкі — з імавернасцю 70% выбары прэзідэнта Украіны выйграе Пятро Парашэнка», — пісаў канал.

Але насамрэч ён разгромна прайграў Уладзіміру Зяленскаму.

У Telegram з'явіліся афіцыйныя рэкламныя паведамленні

Павел Дураў атрымаў французскае грамадзянства

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31