Знайсці
14.01.2022 / 18:38

Менш за $200 дырэктару з веданнем кітайскай — якія зарплаты прапануюць беларускім начальнікам?

«Наша Ніва» пацікавілася, якіх кіраўнікоў шукаюць у Беларусі і якія грошы ім гатовыя плаціць. Паглядзелі агульнарэспубліканскі банк вакансій і папулярныя беларускія сайты па пошуку працы.

Павялічыць

Найбольш плацяць у ІТ, на піўзаводзе і мясакамбінаце

Традыцыйна самыя высокія заробкі ў ІТ-сферы. Тэхнічны дырэктар (Engineering manager) можа разлічваць на зарплату да сямі тысяч даляраў плюс бонусы. Да таго ж заробак прывязаны да курса даляра.

Аграпрадпрыемству з Кобрынскага раёна «Гарадзец-Агра» патрэбны дырэктар на зарплату ў 3000-4500 рублёў. Нюансы працы і патрабаванні да кандыдатаў не паведамляюцца. 

«Аліварыя» шукае дырэктара дэпартамента. Зарплата — чатыры тысячы рублёў. Трэба ведаць англійскую, задача — пабудова эфектыўнага аддзела маркетынгу і кіраванне ім.

Намеснік дырэктара па вытворчасці і якасці патрэбны магілёўскаму мясакамбінату. Заробак для Беларусі вельмі высокі — ад трох тысяч рублёў, дадаткова кампенсуюць арэнду жылля. 

Таксама ад трох тысяч рублёў абяцаюць дырэктару кампаніі, якая займаецца пастаўкамі будматэрыялаў і абсталявання.

Сур’ёзную зарплату прапануюць дырэктару полацкага камунальнага паліграфічнага прадпрыемства «Наследие Ф.Скорины», 2500-2600 рублёў.

Беларуска-індыйскае фармпрадпрыемства «Новалок» у Скідзелі таксама шукае дырэктара. Зарплата ад 2300 да 2500 рублёў, але ёсць нюансы: трэба свабодна валодаць рускай, англійскай і хіндзі.

Павялічыць

Дырэктар разлікова-касавага цэнтра аднаго з банкаў можа разлічваць на 1700-2500 рублёў зарплаты.

Дырэктару крамы «Еўраопт» у Мінску прапануюць ад 1600 да 2200 рублёў. Яго намесніку — ад 1000 да 1200. Калі верыць апісаню вакансіі, абодвух чакае «цікавая і напружаная праца, высокі ўзровень адказнасці».

Кампанія «Віталюр» прапануе дырэктару сваёй крамы зарплату ад 1930 рублёў, намесніку — ад 1300. Дырэктару крамы «Дабраном» абяцаюць менш — 1600-1800 рублёў.

Дырэктара шукаюць на мінскае прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю тэлекамунікацыйнага абсталявання. Патрабаванні: вопыт работы на кіруючай пасадзе ў дзяржаўнай арганізацыі ад двух гадоў, свабоднае валоданне англійскай мовай. Зарплату абяцаюць ад 1500 да 2000 рублёў.

Намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі можа зарабіць ад 1000 да 2000 рублёў. Праца — у ААТ «Тураўшчына».

Дырэктару ЖЭУ аднаго з раёнаў Мінска абяцаюць плаціць 1500 рублёў. 

Павялічыць

За кітайскую мову ад 600 да 1500 

Калі чалавек ведае кітайскую мову, то можа прэтэндаваць на пасаду дырэктара ў адным з гандлёвых прадпрыемстваў. Заробак 900-1500 рублёў, акрамя кітайскай мовы, патрабуюць вопыт працы ў грамадскім харчаванні, веданне асноў эканомікі Кітая і Беларусі. Іншае ТАА таксама шукае дырэктара, які валодае кітайскай, праўда, чым займаецца кампанія, не паведамляюць. Заробак там невялікі, 600-800 рублёў.

А кандыдат, які «мае вопыт працы ў тайскім СПА-салоне і ўпэўнена валодае англійскай», можа разлічваць на пасаду намесніка дырэктара ў мінскім салоне прыгажосці. Зарплата ад 1162 да 1395 рублёў. 

Павялічыць

Арт-дырэктара неназванай установы ў Мінску (выглядае, што гэта бар ці рэстаран), які будзе весці сацсеткі, арганізоўваць прома-акцыі і выступы артыстаў, шукаюць на заробак ад 1000 рублёў.

Камунальнае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства з Гомеля шукае сабе намесніка дырэктара па ідэалогіі. Плаціць будуць 900 рублёў.

Дырэктар вясковай дзіцячай школы мастацтваў можа разлічваць на заробак ад 662 да 843 рублёў. Праца — у Смаргонскім раёне.

Дырэктар вясковай школы патрабуецца на Шаркаўшчыне. Зарплата ад 694 да 765 рублёў.

Дырэктар філіяла страхавой кампаніі ў Свіслачы можа разлічваць на 725 рублёў зарплаты. Намесніку дырэктара раённай бібліятэкі там жа абяцаюць плаціць 660 рублёў.

Павялічыць

Намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай працы ў Наваполацкай школе Алімпійскага рэзерву можа разлічваць на сціплыя 611 рублёў зарплаты.

Цікавая вакансія маецца ў тэхнапарку «Вялікі камень». Там на чвэрць стаўкі шукаюць дырэктара з сур’ёзным спісам навыкаў: вопыт у сферы тэлекамунікацый на кіруючых пасадах ад 15 гадоў, вопыт кіраўніцтва ў сферы маркетынгу; прафесійныя веды ў галіне перадавых інфармацыйных тэхналогій; свабоднае валоданне англійскай і кітайскай мовамі. Зарплата ж — 600 рублёў.

Сумна вядомы музей шукае новага дырэктара

Ваўкавыскі музей імя Баграціёна шукае дырэктара. Заробак — 550 рублёў. Нагадаем, былы дырэктар гэтага музея Канстанцін Шышмакоў быў членам выбарчай камісіі ў жніўні 2020 года, адмовіўся падпісваць выніковы пратакол. А праз тыдзень пасля выбараў Шышмакоў знік, яго цела знайшлі праз некалькі дзён у лесе. СК адрапартаваў, што смерць дырэктара музея «не носіць крымінальнага характару». 

А ў Гомелі шукаюць дырэктара ТАА на заробак у 460 рублёў. Чым займаецца прадпрыемства, не пішуць, але пошук выдае, што сфера дзейнасці — нарыхтоўка лесу.

На зарплату ў 450-500 рублёў у Мінску патрабуецца дырэктар, які будзе ведаць «рэцэптуры кітайскай кухні». Абавязковае і веданне кітайскай мовы «для абслугоўвання наведвальнікаў кафэ — кітайскіх грамадзян».

Павялічыць

Кампанія, якая займаецца імпартам ў Беларусь гідраабсталявання, абяцае дырэктару зарплату ад 400 рублёў. Пры гэтым трэба мець вопыт працы ў пяць гадоў і ведаць літоўскую.

Чытайце таксама:Колькі ўлады збіраюцца патраціць на міліцыю, ахову здароўя і даўгі? Разам з экспертамі аналізуем бюджэт і здзіўляемся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31