Знайсці
13.01.2022 / 16:03

Аднагрупнік Курэйчыка, у 2020-м не даваў сутак. Яшчэ адзін суддзя сышоў па ўласным жаданні

Стала вядома яшчэ пра аднаго сюддзю, які сышоў з пасады па ўласным жаданні. Гэта суддзя Мінскага раёна Павел Жачко. Яго імя таксама ёсць у нядаўнім указе аб вызваленні і прызначэнні суддзяў. Сыход суддзі па ўласным жаданні — экстраардынарная і досыць рэдкая справа для сістэмы беларускага правасуддзя.

Павялічыць

Павел Жачко на момант працы ў пракуратуры, архіўнае фота 

Выглядае, што Павел Жачко, як і Дзмітрый Цыкал таксама ў выніку не сышоўся характарамі з існай сістэмай, бо характарыстыку на яго даюць пазітыўную. 

«Жачко — аднагрупнік палітолагаў Андрэя Ягорава і Андрэя Казакевіча, у іх у группе таксама быў драматург Андрэй Курэйчык, — кажуць нам яго знаёмыя. — Усе яны вучыліся на юрфаку БДУ. Таксама ў тыя страшныя месяцы 2020-га і далей ён аддаваў вялікую колькасць справаў па 23.34 на дапрацоўку, а калі не мог — даваў штрафы». 

Сапраўды, паводле сэрвісу маніторгу судовых рашэнняў «Зубр», за Жачко ў 2020-м не зафіксавана выдадзеных сутак. Ён прысуджаў штрафы: ад 2 да 30 базавых велічынь.

«Наша Ніва» дазванілася да экс-суддзі, але ён не стаў каментаваць прычыны, па якіх напісаў заяву на звальненне.

Чытайце таксама: Сышоў у адстаўку суддзя, які адмовіўся судзіць палітвязня па спушчаным зверху артыкуле. Падрабязнасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31