Знайсці
13.01.2022 / 14:36

Ліст у бутэльцы ад хлопчыка з Мінска праплыў пяць тысяч кіламетраў за тры гады

Жыхары ірландскага горада Белфаст (Вялікабрытанія) падчас прагулкі па пляжы знайшлі ліст у бутэльцы, якая за тры гады праплыла пяць тысяч кіламетраў, і вырашылі адшукаць адпраўніка.

Павялічыць

Пра гісторыю паведамляе выданне Donegal Daily.

Рыта Сіманс і Кіран Мэран гулялі па пляжы і знайшлі ў пяску пляшку, у якой знаходзілася запіска і два даляры. Пара акуратна адаркавала бутэльку і даведалася, што пасланне напісаў 11-гадовы Саша.

Аўтар паслання распавядаў, як тры гады таму кінуў бутэльку ў акіян у амерыканскім Оўшэн-Сіці (Мэрыленд). У запісцы быў указаны тэлефонны нумар, але ён быў адключаны.

Затым Рыта і Кіран даведаліся, што Саша — хлопчык з Мінска, некалі жыў у Мэрылэндзе. Магчыма, ён вярнуўся дахаты. Затым Рыта і Кіран звязаліся з бацькам Сашы, суседам у Мэрылэндзе і дзвюма газетамі ў Мэрылэндзе.

Да панядзелка балтыморская газета звязалася з гэтай парай. Высветлілася, што ў рэпарцёра газеты ёсць сябар, які ведае бацькоў Сашы.

Рыта і Кіран кажуць, што яны ў захапленні ад прагрэсу і цяпер спадзяюцца атрымаць відэазванок з самім хлопчыкам.

Павялічыць

Павялічыць

Галодны барсук у Іспаніі шукаў сабе ежу, а адкапаў велізарны скарб

Сабака тры з паловай гады чакаў гаспадара ў часовым прытулку і дачакаўся

Фота donegaldaily.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31