Знайсці
13.01.2022 / 11:11РусŁacБел

Плошчу ў самым цэнтры Мінска збіраюцца назваць ў гонар уладыкі Філарэта

Плошча ля Мінскага кафедральнага сабора ў найбліжэйшы час можа атрымаць назву ў гонар уладыкі Філарэта. Непадалёк яму паставяць помнік.

 

Фота Church.by

Пра гэта кіраўнік БПЦ Веніямін распавёў у эфіры СТБ.

«Ля Мінскага кафедральнага сабора ідзе падрыхтоўка, у найбліжэйшы час мы спадзяемся, што плошча, якая прылягае да кафедральнага сабора, таксама атрымае назву ў гонар уладыкі Філарэта. Акрамя таго, цяпер рыхтуецца да ўстаноўкі помнік Уладыку — гэта таксама каля Кафедральнага сабора, там, дзе ён пачынаў як кіруючы архіерэй сваё служэнне і ўздоўж таго праходу, па якім ён звычайна накіроўваўся ў сабор. У многіх нашых гарадах, асабліва кафедральных, будуць і ўжо ўстаноўленыя памятныя дошкі аб тым, што уладыка Філарэт наведваў гэты храм або заклаў тую ці іншую царкву», — адзначыў мітрапаліт Веніямін.

Учора споўніўся роўна год са дня смерці мітрапаліта Філарэта.

Ён кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой фактычна з 1978 года, калі быў прызначаны мітрапалітам Мінскім і Беларускім. У 1989-м ён стаў мітрапалітам Мінскім і Гродзенскім, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі. 

Пры ім у Беларусі былі адроджаныя ўсе епархіі, аднавілі дзейнасць мужчынскія і жаночыя манастыры, брацтвы і сястрынствы, Мінская духоўная семінарыя, былі заснаваныя Мінская духоўная акадэмія, духоўнае вучылішча, школа катэхізатараў.

«Няхай ён стане новым заступнікам Беларусі»: Кандрусевіч параўнаў мітрапаліта Філарэта з Віфлеемскай зоркай, што заззяла над краінай у 1978-м

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930