Знайсці
13.01.2022 / 10:22РусŁacБел

Завершана місія АДКБ у Казахстане. Беларускі кантынгент пачалі выводзіць ВІДЭА

Вывад міратворчага кантынгенту пачынаецца сёння і завершыцца на працягу 10 дзён.

Станіслаў Зась на фота другі справа, tengrinews.kz

У Алматы адбылося ўрачыстае пастраенне войскаў АДКБ, прысвечанае заканчэнню аперацыі. Падчас мерапрыемства ўзнагародзілі тых, хто асабліва вызначыўся, — прадстаўнікоў ад кожнага з кантынгентаў краін — удзельніц АДКБ.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах у Алматы на страявым пляцы Вайсковага інстытута Сухапутных войскаў бралі ўдзел генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, намеснік міністра абароны Мухамеджан Таласаў, акім горада Алматы Бакытжан Сагінтаеў, паведамляюць tengrinews.kz.

Пра вывад міратворцаў заявіў пазаўчора прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў, сказаўшы, што сітуацыя ў Казахстане стабілізавалася.

У міратворчай місіі бралі ўдзел 2 030 чалавек і 250 адзінак тэхнікі: вайскоўцы з Беларусі, Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана.

У Казахстан ад Беларусі была накіравана міратворчая рота са складу 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады Сіл спецыяльных аперацый. Беларускі кантынгент ахоўваў ваенны аэрадром.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера