Знайсці
13.01.2022 / 09:45РусŁacБел

Швецыя кампенсуе насельніцтву рост выдаткаў на газ

Шведскі ўрад выдзеліў 6 мільярдаў крон (664 мільёна даляраў) на змякчэнне наступстваў рэзкага росту выдаткаў на газ. Адной з прычын высокіх цэн улады еўрапейскай краіны палічылі дзеянні Расіі.

«Шведскія спажыўцы не павінны настолькі пакутаваць з-за, сярод іншага, расійскіх паводзінаў на еўрапейскім рынку энергетыкі», — заявіў міністр энергетыкі Швецыі Хашаяр Фарманбар і падкрэсліў, што гэта выключная сітуацыя.

Улады Швецыі маюць намер даць субсідыі 1,8 мільёна хатніх гаспадарак, спажыванне электраэнергіі якіх перавышае 2000 кілават-гадзін у месяц.

Аптовыя цэны на поўдні Швецыі ў снежні 2021-га былі амаль у пяць разоў вышэйшыя, чым у тым жа месяцы 2020 года. На фоне пахаладання многія спажыўцы сутыкнуліся з праблемай вялікіх рахункаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930