Знайсці
13.01.2022 / 09:18РусŁacБел

У Даніі прапануюць чацвёртую прышчэпку ад каранавіруса

Чацвёртую дозу вакцыны ад кавіду самым уразлівым прапануюць у Даніі, пра гэта заявіў міністр аховы здароўя. Прычым краіна скараціла з 7 да 5 месяцаў тэрмін дзеяння «пашпартоў здароўя» для жыхароў без бустарнай прышчэпкі.

Пункт вакцынацыі ў Капенгагене. Фота Getty Images

Улады Даніі далі жыхарам краіны магчымасць атрымаць ужо чацвёртую дозу вакцыны ад каранавіруса. Бустарную прышчэпку прапануюць людзям, найбольш уразлівым ад інфекцыі, заявіў міністр аховы здароўя Магнус Хеўніке ў сераду. Органы аховы здароўя звяжуцца з імі ў найбліжэйшыя дні, паведамляе Deutsche Welle.

Адначасова афіцыйны Капенгаген скараціў тэрмін дзеяння так званага пашпарта здароўя. Цяпер у жыхароў каралеўства, якія зрабілі дзве прышчэпкі ад кавіду, гэты дакумент дзейнічае на працягу пяці месяцаў пасля другой дозы вакцыны — замест сямі. Трэці ўкол, які зрабілі 54,6 адсотка жыхароў, азначае неабмежаваны тэрмін дзеяння пашпарта.

Акрамя таго, дацкія ўлады абвясцілі аб аднаўленні работы ўстаноў культуры, якія былі вымушаныя 19 снежня зачыніць свае дзверы для наведвальнікаў. На мерапрыемствы ў памяшканнях будуць пускаць не больш за 500 чалавек.

Паводле звестак партала Worldometer, з пачатку пандэміі ў Каралеўстве з 5,8 млн чалавек узбуджальнік COVID-19 выяўлены прыкладна ў аднаго мільёна. Каля 3400 хворых памерлі, 746 тысяч выздаравелі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930