Знайсці
13.01.2022 / 08:24РусŁacБел

СААЗ заявіла пра рэкордную колькасць захварэлых на кавід за суткі

За 24 гадзіны каранавірусам у свеце заразіліся амаль 3,4 мільёна чалавек, а памерлі 7,7 тысячы.

За мінулыя суткі каранавірусам заразіліся 3 395 785 чалавек — гэта максімум з пачатку пандэміі, сведчаць звесткі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Памерлі ад кавіду за 24 гадзіны 7 735 чалавек. Агульная колькасць захварэлых перавысіла 312 мільёнаў, усяго з пачатку пандэміі ахвярамі захворвання сталі больш за 5,5 млн чалавек.

На першым месцы па сутачнай колькасці інфікаваных — ЗША (1 399 136). За імі ідуць:

— Францыя (338 858);

— Італія (220 519);

— Індыя (194720);

— Вялікабрытанія (115 280).

12 студзеня СААЗ паведаміла аб рэкорднай колькасці інфікаваных за тыдзень — больш за 15 млн, памёр 43 461 чалавек.

Эксперты арганізацыі прагназуюць, што наступныя тры месяцы будуць вельмі цяжкія, а цягам некалькіх тыдняў інфікуецца больш за палову еўрапейцаў;

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930