Знайсці
13.01.2022 / 08:07РусŁacБел

Расійскі чыноўнік параіў міністру інфармацыі Казахстана не наведваць Байканур

Па словах гендырэктара «Раскосмаса» Дзмітрыя Рагозіна, на касмадроме Аскару Умараву не будуць рады. Да гэтага кіраўнік Рассупрацоўніцтва Яўгеній Прымакоў абвінаваціў міністра ў русафобіі, спаслаўшыся на апублікаваныя ў 2012 годзе выказванні, паведамляе РБК.

Аскар Умараў, фота primeminister.kz

На Байкануры не будуць рады візіту новага міністра інфармацыі Казахстана Аскара Умарава, якога кіраўнік Рассупрацоўніцтва Яўген Прымакоў раней абвінаваціў у русафобіі, заявіў гендырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін.

«На касмадроме Байканур мы не будзем рады міністру Аскару Умараву. Мы яго там не чакаем», — напісаў Рагозін у Твітары

Прымакоў 12 студзеня ў допісе ў сваім тэлеграм-канале назваў Умарава «русафобскай дрэнню». Ён прывёў цытаты, якія прыпісваюцца Умараву, пра «незразумелы Дзень Перамогі», рускіх-каланізатараў і дрэнны сэрвіс рускага бізнэсу, апублікаваныя на партале «Рускія ў Казахстане» ў жніўні 2012 года.

Аўтар матэрыялу сцвярджаў, што Умараў публікаваў гэтыя выказванні ў Фэйсбуку пад нікам TurkMedia. У той час ён быў віцэ-прэзідэнтам цюркскай акадэміі, а да гэтага працаваў у СМІ. Знайсці арыгінал публікацый у сацсетцы РБК не ўдалося.

Кіраўнік «Рассупрацоўніцтва» дадаў, што арганізацыя не працуе з русафобамі, што «цалкам прадухіляе любое <…> узаемадзеянне са згаданым міністрам і узначаленым ім Міністэрствам інфармацыі ў цяперашняй канфігурацыі».

У адказ на абвінавачванні Прымакова Умараў заявіў аб прыхільнасці брацкім адносінам з суседзямі. «Я не з'яўляюся тым, кім мяне спрабуюць прадставіць. На ўсіх папярэдніх пасадах стараўся весці плённую працу з расійскімі і іншымі партнёрамі», - падкрэсліў міністр, адзначыўшы, што паважае прадстаўленую Расіяй Казахстану падтрымку.

Умараў стаў міністрам інфармацыі 11 студзеня, калі прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў абвясціў склад новага ўрада: стары 5 студзеня быў адпраўлены ў адстаўку ў сувязі з пратэстамі. Да гэтага Умараў працаваў у тым жа міністэрстве.

Чытайце таксама:
Што Масква хоча ад Казахстана?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930