Знайсці
12.01.2022 / 22:06РусŁacБел

Фінляндыя і Швецыя могуць стаць членамі НАТА

Намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд падчас брыфінгу заявіла, што Штаты гатовыя абмяркоўваць з Фінляндыяй і Швецыяй пытанне іх уступлення ў НАТА, калі яны самі гэтага захочуць. 

Цяпер Фінляндыя і Швецыя не з'яўляюцца членамі НАТА, але цесна супрацоўнічаюць з альянсам у статусе дзяржаў-партнёраў.

Але ў пачатку студзеня прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын заявіла, што краіна захоўвае за сабой магчымасць падачы заяўкі на ўступленне ў НАТА. «Мы павінны шанаваць гэту свабоду выбару і захоўваць яе, таму што яна тычыцца права кожнай краіны прымаць уласныя рашэнні ў галіне бяспекі», - сказала яна.

Нуланд адносна гэтага сказала:

«Мяркую, пяць адміністрацый ЗША, у якіх я працавала, заўсёды казалі Фінляндыі і Швецыі: «У любы час, калі вы захочаце абмеркаваць з намі сяброўства, мы гатовыя гэта зрабіць».

Калі абедзве краіны захочуць ўступіць у ваенны блок, іх будуць ацэньваць «па высокіх стандартах», стаўленне да іх будзе іншае, чым да краін з Усходняй Еўропы.

«Відавочна, што яны даўно стварылі стабільныя дэмакратыі, так што гэтая размова будзе крыху іншай, чым з краінамі, якія знаходзяцца ў стане пераходу да дэмакратычнай сістэмы і маюць справу з сур'ёзнымі праблемамі: карупцыяй, эканамічнымі рэформамі, стабільнасцю дэмакратыі», — адзначыла Нуланд.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930