Знайсці
12.01.2022 / 21:15РусŁacБел

Ва Уруччы больш за 200 дамоў засталіся без цяпла і гарачай вады

Аварыя адбылася на міні-ЦЭЦ па вуліцы Скарыны, 48, паламалася помпа. Праблему абяцаюць вырашыць цягам некалькіх гадзін. 

Больш за 200 дамоў ва Уруччы гэтым вечарам засталіся без ацяплення і гарачага водазабеспячэння. 

Холадна ў кватэрах на вуліцах Нікіфарава, Русіянава, Скарыны, Праграмістаў, Старынаўскай і праспекце Незалежнасці.

Галоўны інжынер УП «Мінсккамунцепласетка» Генадзь Лукашэвіч паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны», што робяцца ўсе неабходныя захады, каб як найхутчэй вырашыць праблему. Для ліквідацыі здарэння задзейнічаныя ўсе неабходныя сілы.

Чакаецца, што падача цяпла і гарачай вады будзе адноўлена на працягу 3—5 гадзін.

Па словах суразмоўцы, адключэнне помпы, якое прывяло да збою ў працы ацяплення і гарачага водазабеспячэння, адбылося каля 18.30. Увесь неабходны персанал выведзены цяпер на працу, каб пры неабходнасці аператыўна правесці запуск сістэмы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930