Знайсці
12.01.2022 / 18:48РусŁacБел

Італьянскія сябры Шпакоўскага пахавалі паплечніцу пад сцягам Трэцяга Рэйха. Цяпер у іх праблемы

Італьянскае выданне ROMA піша пра скандал, які адбыўся ў Рыме 10 студзеня. Каля царквы Санта-Лючыя сябры ўльтраправай палітычнай партыі Forza Nuova правялі цырымонію развітання з сябрам арганізацыі, 44-гадовай Алесіяй Аўгела. 

Жыхароў суседніх дамоў, чые вокны выходзілі на працэсію, шакавала, што падчас усёй цырымоніі труна нябожчыцы была загорнута ў нацысцкі сцяг Трэцяга Рэйха са свастыкай. Удзельнікі цырымоніі праводзілі труну з целам нацысцкім вітаннем. 

Мы заблюрылі нацысцкі сімвал. Фота: roma.corriere.it

Ватыкан назваў падзею абражальнай і непрымальнай для царквы, а італьянская паліцыя ўстанаўлівае асоб, якія адважыліся карыстацца сімволікай Трэцяга Рэйху ў цэнтры сталіцы. 

Прамога дачынення да Беларусі сітуацыя не мае, але некаторыя рэчы ўсё ж выразна ілюструе.

У 2016-м у Беларусь прыязджала дэлегацыя еўрапейскіх неанацыстаў, у складзе якой быў лідар Forza Nuova Раберта Фіорэ.

Лідары італьянскіх і брытанскіх неанацыстаў наведалі Беларусь, іх суправаджалі Дзермант і Шпакоўскі

Суправаджалі яго член канстытуцыйнай камісіі Аляксандр Шпакоўскі, а таксама Аляксей Дзерман і Юрый Шаўцоў. 

Лідар Forza Nuova Раберта Фіорэ чацвёрты справа

Апроч таго, дапушчальным сустрэцца з Фіорэ палічылі Алег Гайдукевіч і Ігар Марзалюк. Па чыім запрашэнні неанацысты прыехалі ў Беларусь не паведамлялася. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930