Знайсці
12.01.2022 / 16:30РусŁacБел

Ігумен з Калінкавіч: У нас, славян, на ўзроўні архетыпу закладзенае кіраванне царом

Ігумен Аўксенцій, настаяцель мужчынскага манастыра святога нараджэння Багародзіцы, у інтэрв'ю «Калінкавіцкім навінам» падзяліўся думкамі аб зменах у Канстытуцыю.

Фота: Калінкавіцкія навіны

«Выкажу адну крамольную рэч (хоць хтосьці не пагодзіцца са мной, магчыма, будзе лаяцца, называць цемрашалам). Я наконт артыкула 81, дзе гаворыцца, што прэзідэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, і адна і тая ж асоба можа быць прэзідэнтам не больш за два тэрміны. Не бачу ніякіх перашкод і прычын для таго, каб прэзідэнта абіралі на пяць ці дзесяць тэрмінаў… калі ён нармальна кіруе краінай, чаму яму не абірацца?

Бо ў нас, славян, на ўзроўні архетыпу закладзенае кіраванне царом, і гэта было ад каранацыі да смерці.

І хоць у савецкія часы бальшавікі першапачаткова дэкларавалі двухгадовае праўленне, усё роўна не пазбеглі гэтага і вельмі хутка вярнуліся да той сістэмы, якая была да іх, у царскай Расіі.

А пастаянныя перавыбары ствараюць спакусы, фармуюць нейкую зменлівасць, уносяць разлад. І гэта тычыцца не толькі выбараў кіраўніка дзяржавы, але і ўсяго нашага жыцця…»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930